Чацвертаваны ксёндз, рытуальнае забойства і чыноўнікі-злодзеі: самыя гучныя крымінальныя справы ў гісторыі Гродна
Забойцы, прастытуткі, чыноўнікі-хабарнікі, рабаўнікі і мясцовыя аўтарытэты – год 150 таму на вуліцах горада можна было сустрэць нямала бандытаў. Пра крымінальнае жыццё Гродна ў ХІХ стагоддзі расказаў на сустрэчы ў галерэі “Крыга” гісторык Алесь Радзюк (на фота).