Зіма блізка! На выходных у Гродне чакаецца мокры снег і галалёд

|

У бліжэйшыя суткі ў Гродне чакаюцца моцныя парывы ветру. У суботу і нядзелю кіроўцам варта быць асцярожнымі, бо прагназуецца галалёд, паведамілі ў Аблгідрамеце.

Гродна ў Instagram: іржавыя дні і вясёлка праз увесь горад

|

Сярод сотняў фота мы выбралі два дзясяткі. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats!

Чакалі зносу дзесяцігоддзямі, пакуль не “дапамагла” аварыя. Прыватныя дамы на Татарскай дажываюць апошнія дні

|

Дамы на вуліцах Татарскай і Камбайнёрскай зносяць ужо цягам трох тыдняў. На месцы буйной аварыі, якая здарылася зімой 2012 года, з’явяцца новыя маналітныя шматпавярховікі. Але сёння тут яшчэ можна сустрэць гаспадароў старых хат: яны прыязджаюць развітацца з домам, які будавалі самі, ды забраць апошнія рэчы, якія яшчэ не сцягнулі марадзёры.

“Хімік-СКА” нечакана абыграў “Нёман” на хатнім лёдзе

|

Чатыры безадказных шайбы ўляцелі ў вароты гарадзенскага “Нёмана” ад наваполацкай каманды. Упартыя паўночнікі на працягу двух перыядаў абараняліся, а ў трэцім адстраляліся так, што прынізілі гаспадароў на роднай пляцоўцы.

Бард Міхаіл Бараноўскі дасць “кватэрнік” у “Краме Ц”

|

Лідар гурта “Нельга забыць”, бард і паэт Міхаіл Бараноўскі выступіць у Гродне ў нядзелю, 29 лістапада.

Уладальніка ЗОВ Алега Зухавіцкага зноў затрымалі

|

Асноўны ўладальнік мэблевай групы кампаній “ЗОВ” Алег Зухавіцкі зноў апынуўся пад вартай. Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзіў прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Замкі, храмы і актыўны адпачынак: відэа-візітоўка Гродзенскай вобласці, якую паказвалі ў Мілане

Сусветная выстава EXPO-2015 праходзіла ў Мілане з 1 мая да 31 кастрычніка. Дні Гродзенскай вобласці, у межах працы беларускага павільёну, праходзілі там у жніўні. Адмыслова да іх быў зняты ролік пра прывабнасць Гарадзеншчыны.

На Гарадзеншчыне закрыюцца некаторыя “Дабраномы”. На іх месцы будуць “Еўраопты”

|

Пастаўшчыкі прадукцыі 18 лістапада атрымалі ад “Дабранома” ліст аб тым, што па ўсёй краіне закрыецца больш за 50 крамаў гэтай сеткі. З іх адна крама ў Гродне і дзевяць у вобласці. Па інфармацыі сайта volkovysk.by, на іх месцы могуць адкрыцца “Еўраопты”.

У Гродне на жыхароў дома “раскінулі грошы” за камуналку, якія вінны ўладальнік крамы на першым паверсе

|

Гарадзенскі шматпавярховік па вуліцы Таўлая 46Б ужо каля году не мае спакойнага жыцця. Жыхары будынку ўпэўненыя, што на іх “павесілі” чужыя даўгі – запазычанасці сеткі харчовых крамаў “АликантоМаркет”.

Грамадскіх актывістаў могуць аштрафаваць за ўшанаванне памяці паўстанцаў

|

Гарадзенскія і свіслацкі грамадскія актывісты 18 лістапада атрымалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яны ўдзельнічалі ў штогадовай акцыі памяці, прысвечанай паўстанцам 1863 года. Акцыя праходзіла ў Свіслачы і Якушоўцы 31 кастрычніка.