Таямнічыя знакі пад Каложай, IOWA ў Гродне і барацьба за жыццё бадзялых жывёл: топ навін мінулага тыдня
Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у аглядзе “Твайго стыля”.
Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у аглядзе “Твайго стыля”.
Вялікі распродаж гародніны, садавіны, мёду, мяса і рыбы, а таксама сажанцаў, прайшоў у Гродне ў выходныя 26-27 верасня. Кірмаш карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод гарадзенцаў, дзякуючы адэкватным цэнам. Наступны вялікі продаж сёлетняга ўраджаю запланаваны на 17 кастрычніка.
На працягу тыдня тэмпература паветра будзе паступова зніжацца. Тыдзень абяцае быць пахмурным, але з большага сухім.
Гарадзенка Наталля, якая амаль выпадкова патрапіла на Канарскія выспы, дзеліцца з чытачамі “Твайго стылю” ўражаннямі ад не зусім курортнага побыту там.
У першае паваеннае дзесяцігоддзе савецкія архітэктары і інжынеры стварылі новую метадалогію тыповага праектавання – серыйны метад, пры якім выконваліся праекты не асобных дамоў, а цэлай серыі будынкаў, якія адрозніваліся колькасцю і тыпамі кватэр, планіроўкай, кампазіцыяй памяшканняў, але былі адзіныя ў канструктыўнай і інжынерна-тэхнічнай аснове.
Гэта дазваляла арганізоўваць цэнтралізаваную вытворчасць будаўнічых элементаў і дэталяў.
Не прайшло і сутак пасля публікацыі матэрыяла пра незвычайнае хобі дзеда Віталя, як гарадзенцы пачалі паляваць на рыбу, што плавае ў фантане ў парку Жылібера.
На выездзе ў Мікашэвічах гол Паўла Савіцкага прынёс “Нёману” доўгачаканую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі.
У суботу, 26 верасня, гарадзенская танцавальная кампанія “NAЧALO” адзначыла свой ужо трэці па ліку дзень нараджэння. Справаздачны вечар і святкаванне прайшло ў цёплым коле сяброў.
Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне завяршыўся арыгінальным відэамэпінгам на фасадзе адноўленага палацу ў цэнтры горада. Нядаўна з’явілася якаснае відэа гэтага паказу, у падрыхтоўцы якога прымаў удзел у тым ліку таленавіты гарадзенскі мастак Эміль Зянько.
Гарадзенскі заапарк адсвяткаваў чарговы дзень нараджэння. У гэтым годзе самы стары звярынец у Беларусі адзначае 88-годдзе.