Гімназісты, якім адмаўлялі ў праве навучацца па-беларуску, змаглі вярнуцца ў школу

Гарадзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.

Фотафакт: У Гродне афіцыйна адкрылі новы рэгіянальны тэлеканал

|

З сённяшняга дня ўсе жыхары вобласці змогуць убачыць на экранах тэлевізараў свой уласны канал.

Самавар, іконы і яблычкі на шнурочках. Пакроўскае свята прайшло ў Гродне

Пакаштаваць стравы паходнай кухні і выпіць гарбаты з самавара можна было 14 кастрычніка ў дворыку насупраць Свята-Пакроўскага. Таксама жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах і зрабіць ахвяраванне на карысць сабора або дабрачынных арганізацый.

Гарадзенка адраджае батанічны сад Жылібера, але яму пагражаюць надвор’е і самі гараджане

Гісторык Наталля Канюк з 2011 года адраджае батанічны сад, які некалі стварыў у Гродне французскі батанік Жан Жылібер. За гэты час яна пасадзіла каля 70 дрэваў. Дрэвы дараць гарадзенскія калекцыянеры. Апошняя пасадка прайшла 22 кастрычніка.

Новенькія вулічныя трэнажоры чакаюць гарадзенцаў у самым цэнтры горада

|

Пасля публікацыі навіны пра першую ў Гродне пляцоўку вулічных трэнажораў, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся чытач Яўген, які распавёў, што акрамя Пышкоў ёсць яшчэ адна адкрытая пляцоўка з трэнажорамі.

Бегам па горадзе: падрыхтоўка да дня рэвалюцыі, Дзень турмы, модны бацюшка і іншыя фотанавіны, пра якія мы не паспелі расказаць

|

У канцы працоўнага тыдня прапануем падборку цiкавых фотанавін, якія, лётаючы па горадзе, зрабіў за апошнія дні наш карэспандэнт.

Балкон на Доме пастара ў Гродне патрабуе рэстаўрацыі

|

Прыгожы балкон старога Дома пастара, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя, знаходзіцца ў крытычным стане. Занепакоеныя гарадзенцы звярнуліся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, каб абараніць яго ад знішчэння.

У Гродне будаўнікі натыкнуліся на старыя падмуркi пры пракладцы трубаправода ля гарвыканкаму

|

Больш за гадзіну спатрэбілася рабочым, каб прабіць падмурак невядомай старой пабудовы і закласці трубаправод для будучага філіяла Парку высокіх тэхналогій. Ёсць верагоднасць, што будаўнікі натыкнуліся на падмурак так і не пабудаванай другой “крывой афіцыны”.

Майстар Сяргей Бiльдзюк прапануе ўсталяваць у скверы ля Савецкай макеты Фары Вітаўта

|

У 2014 годзе на месцы падарванай камуністамі Фары Вітаўта ўсталявалі памятны знак, але турысты і многія гарадзенцы да гэтага часу не ведаюць, як выглядаў храм. Аўтар знака, мастак Сяргей Бiльдзюк прапануе паставіць побач невялікія макеты, каб кожны мог пабачыць, што ж насамрэч страціў горад.

Студэнты-замежнікі адзначылі ў Гродне Дзень незалежнасці Фінляндыі

|

Што агульнага паміж Беларуссю і Фінляндыяй? Па першы погляд, нічога. Але ёсць што параўнаць і ёсць што паказаць. Сёння ў Беларусі навучаюцца тры студэнты з гэтай паўночнай краіны. Усе яны сустрэліся 6 снежня ў Гродне, каб адзначыць дзевяноста восьмую гадавіну ўтварэння Фінскай Рэспублікі.