Ашуканства пры «дапамозе» міліцэйскіх штаноў

Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе артыкула 382 Крымінальнага кодэкса (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы) у дачыненні да 20-гадовага жыхара Карэліцкага раёна, раней судзімага, беспрацоўнага.

Пітная бутыляваная вада ў Гродне: прапановы і кошты

У горадзе працуе шэраг прадпрыемстваў, якія прапануюць паслугу дастаўкі бутыляванай вады. Кожны спрабуе зацікавіць пакупніка чымсьці сваім. Напрыклад, “Гроднаводаканал” і “Молочный мир “прывабліваюць  невысокімі коштамі.

Дзве новыя кнігі «Гарадзенскай бібліятэкі»

Прэзентацыя кніг «Гродназнаўства» і «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» сабрала каля 200 гарадзенцаў і ператварылася ў сапраўдную гістарычную спрэчку.

«Дзень дабра» пройдзе ў Гродне 13 траўня

На пляцоўцы амфітэатра ў парку імя Жылібера з 12.00 да 15.00 адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі і аўтарскай песні. Будуць працаваць атракцыёны, выстава-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў, куток арт-тэрапіі. У якасці падарункаў юным гасцям свята рыхтуецца клаўнада, пясочнае шоў і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.

Моладзевы фестываль аб’яднаў вулічных мастакоў Гродна

| Без катэгорыі

Адбыўся першы гарадзенскі фестываль вулічнай культуры. Арганізатары фэсту сабралі ў адным месцы танцораў, спевакоў, фаершчыкаў, трэйсераў і капуэйршчыкаў.

Выстава жалезных коней

У рамках 8-га байк-шоў «Хавайся ў Бульбу» гарадзенцаў чакалі некалькі падзеяў у горадзе: гэта партрэт байкера, падрыхтаваны гарадзенскім фатографам і байкерам Сяргеям Марозавым і выстава жалезных коней, што прадставілі жыхарам Гродна самі байкеры.

Новы рэгламент канцэрту ў «Офицероff»

4-га мая ў гарадзенскім Доме афіцераў, дзе знаходзіцца эксперыментальная пляцоўка «Офицероff», адбудзецца канцэрт гарадзенскіх гуртоў Ploom beer і SimpleThings. Пачатак – а 19.00, кошт квітка – 20 тысяч рублёў.

Беларуска-чэшскія перамовы ў Гродна

Першая сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства ААТ «Радыёхваля» і чэшскага канцэрна прайшла на беларуска-чэшскіх перамовах прадстаўнікоў дзелавых колаў у Гродне. Гаворка ідзе пра пастаўкі спецыялізаваных камплектуючых для аўтамабіляў «Шкода».

Комлекс гульняў: ад невядомай мелодыі да экстрэмальнага пошука

Комплекс гульняў прайшоў ў мінулыя выходныя на гарадзенскім дамене http://grodno.en.cx. Аматару здагадацца, што гэта за мелодыя, можна было ў адной з гульняў, узгадаўшы свае веды пра тое, якому гораду прысвечана тая, ці іншая песня. А аматарам экстрэмальных прыгодаў – пабегаць па гораду ў пошуках розных кодаў з ліхтарыкам.

З’явіўся пуцяводнік па мясцінах 1863 г.

У Гародні выйшаў буклет, які распавядае аб памятных мясцінах горада, павязаных з К.Каліноўскім і падзеямі паўстання 1863 г. Выданне з’яўляецца першым, але не апошнім, як спадзяюцца выдаўцы.