У Гродне пройдзе чацвёрты ІнвестУікэнд

Сустрэча для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў пройдзе 23 лістапада ў купалаўскім універсітэце. Удзельнікі змогуць пракансультавацца з экспертамі, знайсці партнёраў і атрымаць грашовыя ўзнагароды ў трох намінацыях.

У “АЛМІ” будуць збіраць прадукты для малазабяспечаных гарадзенцаў

|

Акцыю па зборы прадуктаў харчавання напярэдадні Дня інваліда ладзіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Гродна.

Рух па перакрыжаванні Дзяржынскага-Курчатава закрылі на 3 тыдні

|

З-за прац па злучэнні двух кавалкаў вуліцы Курчатава і будаўніцтва дарогі праз былую вёску Дзевятоўка, у чарговы раз змяняе маршруты грамадскі транспарт.

“Нёман” прайграе дома “Гомелю” і губляе шанцы быць у тройцы лідараў

|

Не забіваеш ты, дык забіваюць табе. У такім стылі і прайшоў нядзельны футбол у Гродне. “Нёман” прымаў “Гомель” і нечакана прайграў, маючы спачатку перавагу.

Вядомы польскі пісьменнік з Падляшша Ігнацы Карповіч завітае ў Гродна

|

У пятніцу 15 лістапада Ігнацы Карповіч сустрэнецца са студэнтамі польскай філалогіі купалаўскага ўніверсітэта, а пазней – з усімі зацікаўленымі гарадзенцамі.

Севярынец наведаў гарадзенскіх хадэкаў

|

10 лістапада на паседжанне гарадзенскай філіі ініцыятывы па стварэнні партыі БХД ўпершыню за тры гады завітаў Павел Севярынец. Сустаршыня БХД пазнаёміў прысутных з планамі: як асабістымі, так партыйнымі, а таксама з уласнай візіяй перспектыў развіцця Беларусі.

Гарадзенскі спартыўны ўікэнд: радасці і няўдачы

|

Адзін футбольны “Нёман” расчароўвае, а другі радуе. “Гараднічанка” пакідае надзею, а “Алімпія” зноў перамагае. Урокі для баскетбалістак “Вікторыі” і працяг пераможнага серыялу для гарадзенскіх валейбалістак.

“Гарадзенскі соцыум” працягнуў справу “Гарадзенскага палімпсеста”

|

Шостая міжнародная навуковая канферэнцыя ў межах грамадскіх Дзён святога Губерта адзначылася новым штуршком у тэматыцы і выхадам па-за межы Гродна як аб’екта даследванняў. Сустрэча навукоўцаў праходзіла 9-10 лістапада на Будзёнага 48а.

Расклад мерапрыемстваў і акцый у краме-клубе “Кубік” на другую палову лістапада

|

14 лістапада, чацвер, 17.00-21.00 – UNO vs Свінтус   Магчымасць параўнаць у практыцы дзве такія падобныя па правілах, але розныя па характары гульні. У гэты дзень дзейнічае зніжка на гульнятэку на гэтыя гульні – 20%, а на пакупку – 5%.   16 лістапада, субота, 15.00-20.00 – “Дзень студэнта”   Толькі ў гэты дзень акцыя для […]

Зруйнавалі дом на Віленскай, 20

|

Двухпавярховы драўляны домік з мансардным дахам прастаяў стагоддзе, перажыў усе войны ХХ ст., але не перажыў “добраўпарадкаванне” – паведамляе ў сваім блогу supron-licvin.