На праваслаўнае Вадохрышча ў Гродне пахаладае да -15

|

“Гроднааблгідрамет” насуперак уласнаму папярэдняму прагнозу абяцае істотнае пахаладанне ў канцы тыдня.

18 студзеня Гродна афіцыйна стане культурнай сталіцай

|

Урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць у драмтэатры.

Пасля тэатралізаванага гістарычнага ўступу і прэзентацыі кнігі-летапісу, у якой з гэтага дня будуць фіксаваць знакавыя факты гісторыі Гародні, пачнецца вялікі канцэрт.

Праграма развіцця ААН прафінансуе 18 праектаў у сферы экатурызму на Гарадзеншчыне

|

Кожны з праектаў атрымае да 15 тысяч долараў. Гэтаксама праграма дапаможа 13 праектам з Берасцейшчыны. Агулам па выніках конкурсу, аб’яўленага ў 2013 годзе, адабрана 31 з 94 пададзеных заявак.

На Гарадзеншчыне за парушэнні ў будаўніцтве распачалі 27 крымінальных справаў

|

За 2013 год праваахоўнікі выявілі 450 злачынстваў у сферы будаўніцтва.

Большасць з іх звязаныя з карупцыяй, сыходам ад падаткаў, махлярствам, завышэннем коштаў, піша belta.by.

Горад у здымках: 15 студзеня 2014

| Без катэгорыі

З гарадскіх елак пачалі здымаць упрыгожанні, а на вуліцы Савецкай павесілі расцяжку “Культурная сталіца Беларусі”. А яшчэ гэты дзень запамятаўся гарадзенцам вялікай колькасцю снегу.

“Нёман” па булітах прайграў “Юнацтву”

|

14 студзеня ў цэнтральным матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі, гарадзенскі “Нёман” у сябе дома саступіў сталічнаму “Юнацтву” ў серыi булітаў.

Кіроўца беларускай фуры перавозіў кантрабандныя цыгарэты ў рэзервуарах сціснутага паветра

|

У пункце пропуску ў Кузніцы затрыманы 55-гадовы кіроўца грузавіка, які вез з Беларусі ў Нямеччыну арматурны дрот. Польскія мытнікі знайшлі ў машыне 1500 пачак цыгарэт Viceroy, схаваных арыгінальным чынам.

Адна з прац Леона Бакста трапіць у Беларусь

Ураджэнец Гродна Леон Бакст лічыцца адным з самых дарагіх тэатральных мастакоў у свеце. Адну з яго прац набыў на аўкцыёне Christie‘s у Лондане Белгазпрамбанк.

Спецвыпуск “НН”: Беларуская Гародня

|

Чарговы нумар тыднёвіка “Наша Ніва” цалкам прысвечаны Гародні.

Выстава гарадзенскага фатографа Яўгена Кандратовіча “Dark Jazz” адкрыецца ў антыкафэ

|

Персанальная выстава маладога фатографа з Гродна Яўгена Кандратовіча пад назвай “Dark Jazz” адкрыецца 19 студзеня ў антыкафэ “Живое время”. Наведнікаў вернісажа чакае жывая музыка, фуршэт і падарунак – паштоўка з аўтографам.