У Гродне адкрыты візавы цэнтр Эстоніі

|

Атрымаць шэнгенскую візу ў Эстонію, Швецыю і Фінляндыю гарадзенцы змогуць, не пакідаючы свйго горада. Ад 26 лютага ў Гродне пачаў працаваць візавы цэнтр Эстоніі, паведамляе TUT.BY. Візавы цэнтр будзе прымаць заявы на візы і здымаць біяметрычныя дадзеныя. Аператарам выступіла кампанія VFS Global.

Тэстуем “альтэрнатыву” ў прыгатаванні кавы: замест эспрэса-машыны – сіфон

Сіфон для прыгатавання кавы – рэч у нашых кавярнях амаль экзатычная і не многім пакуль знаёмая. Спосаб прыгатавання кавы ў сіфоне адносяць да “альтэрнатыўных” – тых, што не патрабуюць выкарыстання эспрэса-машыны. Кава, што прыгатавана паводле гэтых спосабаў, называецца “павольнай” ці “слоў-кавай”. Пацешыць зрок амаль містычным працэсам яе гатавання і пабавіць час за дэгустацыяй напоя мы прышлі ў кавярню “Наша Кава”.

Белага мядзведзя ў натуральным асяроддзі можна ўбачыць у Новым замку

Абноўленая экспазіцыя “Дзівосны свет прыроды” адкрылася ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Супрацоўнікі аддзела прыроды стварылі новыя атмасферныя куточкі – уключаючы паўночны полюс ды падводны свет вялікага бар’ернага рыфа.

“Гавары праўду” ў Гродне: “Трэба ўзмацняць мясцовае самакіраванне і даць прастору для заробку простаму беларусу”

Свой шосты дзень нараджэння грамадзянская кампанія “Гавары праўду” адзначыла 25 лютага ў Гродне, дзе яе лідары – Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў – пагутарылі з мясцовымі актывістамі, СМІ і проста неабыякавымі людзьмі, якіх хвалюе стан спраў у дзяржаве. Праўда, апошніх было няшмат – на сустрэчу з камандай экс-кандыдата ў прэзідэнты прыйшло агулам каля 40 чалавек.

Чэхава ў Драмтэатры, Kazimir у “Галактыцы”, “Блінабор’е” ў Пышках: куды схадзіць у Гродне на ўікэнд 26-28 лютага

|

У Драмтэатры можна паглядзець на Анфісу Чэхаву, у “Несцерцы” паслухаць дыджэя Schmoltz’а, а ў Пышках пазмагацца за званне галоўнага “блінаборца”.

“Нёман” зноў абыграў “Дынама” і павёў у серыі з лікам 2:0

|

Праз суткі пасля першага матчу хакеісты “Нёмана” і “Дынама” зноў сустрэліся на пляцоўцы лядовага палаца ў Гродне. Другі матч атрымаўся больш відовішчным і выніковым.

Кабарэ-бэнд “Серебряная Свадьба” прэзентуе ў Гродне праграму “Кабарэ ў квадраце”

|

Гурт выступіць у Тэатры лялек 10 красавіка.

Польскія візавыя цэнтры ў чатырох гарадах Беларусі адкрыюцца 1 сакавіка

|

З 1 сакавіка Амбасада Польшчы ў Беларусі і фірма VFS Global адкрываюць візавыя цэнтры ў Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі, паведамілі ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне.

Вайсковы тэлефон і прымач як у шпіёна. На СТА ў Гродне сабралі калекцыю рарытэтнай гукатэхнікі

У Гродне знайсці “музейныя” мясціны можна нават у зусім нечаканых месцах. Напрыклад, на станцыі тэхнічнай дыягностыкі аўтамабіляў па вуліцы Пушкіна, 43. Тут можна ўбачыць калекцыю рэтра радыёпрымачоў, міні-тэлевізараў і гукапрайгравальнай тэхнікі мінулага стагоддзя.

Каля гарадзенскай сінагогі працуюць будаўнікі: археалагічны нагляд ёсць, але нічога каштоўнага пакуль не знайшлі

У пачатку гэтага тыдня каля Вялікай харальнай сiнагогi пачалі капаць траншэі для кабеля. Разам з будаўнікамі на месцы знаходзіцца і археолаг Наталля Кiзюкевiч, якая вывучае тэрыторыю, дзе вядуцца ўсе працы.