Каўчсёрфінг: падарожжа па даверы

Хто сказаў, што для таго, каб наведаць Парыж, Венецыю і Лондан трэба марнаваць шмат грошай на пражыванне ў дарагіх гатэлях? Усё значна прасцей, калі вы ведаеце, што такое каўчсёрфінг!

Дырэктар прыватнага прадпрыемства схаваў ад падаткавай 220 мільёнаў прыбытку

|

Гродзенскае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства аказвае дыспетчарскія паслугі для кіроўцаў таксі.

У Гродне абяруць удзельнікаў тэлевізійнага праекта канала “СТВ”

|

Кастынгі ўдзельнікаў праекта “Спяваючыя гарады” пройдуць па ўсёй Беларусі. У Гродне паспрабаваць сябе можна будзе 27 верасня.

За iPad’амі гарадзенцы паедуць на «Карону»

Крама тавараў Apple узроўня Authorised Reseller адчыніцца 22 верасня ў гандлёвым цэнтры «Карона». Гэта будзе першы аўтарызаваны партнёр Apple у Гродне і другая ў краіне крама гандлёвай маркі «i-Store».

Прыйдзі на імпрэзу і атрымай дыск ад Вольскага

|

100 песень Саўкі ды Грышкі прэзентуе музыка на сустрэчы ў сераду 26 верасня ў традыцыйным месцы на Будзёнага 48а. Дыск з песнямі і народным відэа выйшаў у серыі «Бібліятэка Свабоды».

У лесе пад Гродна затрыманы падазроны ў забойстве

|

У лесапаркавай зоне на ўскраіне горада быў затрыманы 38-гадовы жыхар абласнога цэнтра, які падазраецца ў здзяйсненні жорсткага забойства маладой жанчыны. Ім аказаўся знаёмы ахвяры.

Абласная бібліятэка запрашае навукоўцаў на канферэнцыю

|

У першы дзень лістапада ў абласной бібліятэцы адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальны гонар Беларусі”, якая прымеркавана да 130-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца ўшанаванне памяці беларускіх творцаў.

Гродзенскі заапарк святкуе Дзень нараджэння

|

Свята адбудзецца 23 верасня, а напярэдадні для ўсіх сваіх сяброў заапарк падрыхтаваў сюрпрыз – Дзень экскурсій.

Студэнты з Гродна: «Сабралі ўсіх іншагародніх проста на занятках і павялі галасаваць»

|

«Нашай Ніве» паведамляюць студэнты гістфака Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта: «Выкладчык універсітэта Амелька і намеснік дэкана Мыслівец сабралі ўсіх іншагародніх студэнтаў проста на занятках і павялі датэрмінова галасаваць у галоўны корпус.

Старога, які трапіў пад машыну, тры дні ніхто не шукаў

|

Увесь гэты час асобу збітага на дарозе ў Лідзе пешахода высвятлялі супрацоўнікі міліцыі.