Фотафакт: гарадзенцам прапануюць купіць “візу ад мэра Варшавы”

| Без катэгорыі

Ананімныя бізнесоўцы прапануюць мультывізы за 14 дзён, сталы польскі від на жыхарства для кожнага, візы ў ЗША і нават “польскую візу ад мэра Варшавы (wojewódy)”.

Замежныя студэнты пазнаёмяць гарадзенцаў са сваёй культурай

|

Фестываль творчасці замежных студэнтаў пачнецца ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы 18 лістапада.

На Гарадзеншчыне распрадаюць школы, клубы, свінарнікі, сядзібы

|

У бліжэйшы месяц фонд “Гроднааблмаёмасць” выставіць на продаж некалькі дзясяткаў будынкаў. Новых гаспадароў чакаюць школы, клубы, бібліятэкі, пошта, свінарнікі, сядзіба з паркам (на здымку) і турбаза, КПП і бомбасховішча.

Хакейны “Нёман” у авертайме саступіў салігорскаму “Шахцёру”

|

Пасля працяглай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. Гарадзенскі “Нёман” гасцяваў у Салігорску і нечакана прайграў, маючы пры гэтым цэлую абойму першакласных па беларускіх мерках хакеістаў.

Сумесная беларуска-літоўская выстава пра паўстанне 1863 г. адкрыецца ў Гродне

|

Урачыстае адкрыццё выставы “Паўстанне 1863 г.: асобы, імёны, гісторыі” адбудзецца 14 лістапада ў 16.00 у гарадзенскім Старым замку. На выставе прадстаўленыя каштоўныя экспанаты з музейных збораў Літвы і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Уваход у дзень адкрыцця – вольны.

Актыўных беларускіх студэнтаў запрашаюць на навучальныя візіты ў Польшчу

Праграма Study Tours to Poland ужо шмат год дазваляе актыўным маладым беларусам пазнаёміцца з грамадскім і акадэмічным жыццём, культурай, палітыкай ды штодзённасцю нашых заходніх суседзяў.

Эксперымент у гарадзенскіх паліклініках: да тэрапеўта па жывой чарзе

11 лістапада ў гарадзенскіх паліклініках №4 і №6 пачаўся эксперымент. Участковыя тэрапеўты вядуць прыём пацыентаў без талонаў і папярэдняга запісу.

Амаль 3000 крам на Гарадзеншчыне парушаюць правілы гандлю прадуктамі

|

Санітарныя службы выявілі парушэнні рэалізацыі харчовых прадуктаў амаль у 90% правераных аб’ектаў і знайшлі 15 тон недобраякасных прадуктаў.

Cяргей Курыленка прадставіць гарадзенцам камедыю пра каханне

|

Чарговая прэм’ера адбудзецца на сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра 16 лістапада.

У пьесе амерыканскага драматурга Леанарда Герша “Эти свободные бабочки” змяшалася смешнае і сумнае.

Гродзенскі “Нёман” узмацняць хакеісты мінскага “Дынама”

|

Пяцёра хакеістаў розных амплуа ўзмацняць склад гарадзенскай каманды – дынамаўскага фарм-клуба “Нёман”, якому 22-24 лістапада давядзецца правесці гульні паўфіналу Кантынентальнага кубка ў дацкам Войенсе.