Як “Нёман” у 1993 годзе ледзь не згуляў з мадрыдскім “Рэалам”

|

У жніўні 1993 года для Беларусі здарылася гістарычная падзея – упершыню ў суверэннай гісторыі нашы клубы стартавалі ў еўракубках. Дэбютавалі б і раней, але з-за недальнабачнасці кіраўніцтва федэрацыі, якое правароніла тэрміны падачы неабходных дакументаў ва УЕФА, першы чэмпіянат краіны і Кубак выйшлі халастымі. Піша by.tribuna.com.

Помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне аплаціць мецэнат

Помнік вырашылі ўсталяваць пасля хадайніцтва Гродзенскай епархіі БПЦ, аплаціць праект пагадзіўся мецэнат, піша БелТА. Зараз праходзіць галасаванне наконт месца, дзе варта паставіць помнік.

У гарадзенцаў спыталіся, дзе паставіць помнік Давыду Гарадзенскаму

|

Гарадзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнулася ў гарвыканкам з прапановай усталяваць у Гродне помнік Давыду Гарадзенскаму. Гарвыканкам вырашыў правесці апытанне сярод жыхароў горада: на выбар прапануюцца тры патэнцыйныя месцы пад помнік.

Гарадзенкі на дабрачынным фотапраекце сабралі 80 рублёў для бяздомных жывёл

|

Гарадзенскія фатографы-анімалісты Кацярына Міхайлава і Паліна Жаровiна за два дні назбіралі на дабрачынным фотапраекце 800 тысяч (недамінаваных) рублёў. Дзяўчаты фатаграфавалі хатніх жывёл, а атрыманыя ад гэтага сродкі накіравалі на дапамогу жывёлам, якія апынуліся без гаспадароў.

Горкага – вуліца, што вядзе з ХХІ ў XVIII стагоддзе

У 1989 г. выйшла аповесць Эдуарда Скобелева “Пацаны купили остров”. Мінскі пісьменнік прапанаваў чытачам надта нацягную гісторыю: як некалькіх хлопцаў на чале з сынам савецкага дыпламата адбілі ў бандытаў востраў у Карыбскім моры і дачакаліся дапамогі ад сваіх камуністычных братоў. Дзіўны познесавецкі баявік не запомніўся б мне, калі б не адна акалічнасць. Эдуард Скобелеў пісаў, што галоўны герой аповесці Аляксей нарадзіўся ў Гродне і правёў сваё дзяцінства ў шматпавярховым доме на вуліцы Горкага, у якім размяшчаўся вядомы музычны маркет “Мелодыя”.

Гарадзенскі падарожнік Сяргей Мароз спыніўся ў манастыры на Салаўках да наступнай вясны

|

Амаль месяц не было навін ад падарожніка з Гродна, які адправіўся пешшу вакол Расiі. Як аказалася, Сяргей Мароз спыніўся ў манастыры на Салавецкіх астравах і пакуль не мае магчымасці працягнуць сваё падарожжа. Затое, магчыма, сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам і Пуціным.

“Яна была маяком, што свяціў у любое надвор’е”. Першыя Геніюшаўскія чытанні прайшлі ў бібліятэцы Каложскай царквы

|

Імя беларускай паэткі і хрысціянкі Ларысы Геніюш мае бібліятэка, створаная сёлета пры Каложскай царкве ў Гродне. У дзень нараджэння паэткі, 9 жніўня, тут прайшлі першыя Геніюшаўскія чытанні. Прагучалі вершы і песні на яе словы, а сучаснікі і паплечнікі прыгадалі пра сустрэчы з паэткай і няпросты лёс творцы.

Гарадзенцаў запрашаюць прыбраць лес на Вiшняўцы

|

У сераду, 10 ліпеня, у лесе на Вiшняўцы плануецца грандыёзная ўборка. Акцыю ладзіць арганізацыя сучаснай народнай адукацыі АБФ (Актыўным Быць Файна). Пачатак у 11.00, удзельнічаць будзе не менш за 20 чалавек. Далучыцца можа кожны.

“Лістапад” удачы для Івана Ціхана: гарадзенцы даслалі алімпійцу больш за 1600 лістоў з пажаданнямі перамогі

|

Падчас Алімпіяды ў Рыа дэ Жанэйра гарадзенскі філіял РУП “Белпочта” праводзіць акцыю “Ліст удачы” для Івана Ціхана. У час гульняў, ад 5 да 21 жніўня, кожны ахвотны можа напісаць ліст з добрымі пажаданнямі і словамі падтрымкі да спартсмена, а почта перадасць іх алімпійцу.

За раўнапраўе ровараў і машын. Мэра Гродна пракацілі на бамбукавым тандэме велаактывiсты з Польшчы і Аўстрыі

Беларусь для Роладна і Эвы стала восьмай краінай, якую яны наведалі на сваім унікальным бамбукавым ровары-тандэме. Усяго запланавата пабываць у 15 краінах. Гродна – адзіны горад Беларусі, які ўвайшоў у маршрут велаактывістаў. Іх мэта – сустрэцца з грамадскасцю і данесці пасыл раўнапраўя ровараў і машын.