Спорт ад МТС, цягнік ад ААН і фестываль настолак. Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 24-25 кастрычніка

|

Гэтыя выходныя ў Гродне будуць надзвычай насычанымі падзеямі для самых розных аўдыторыі. Можна будзе пагуляць у настольныя гульні, пазнаёміцца з незвычайнымі людзьмі, сустрэць Дар’ю Домрачаву, якая прыехала цягніком ААН, ды паганяць на ралі вакол горада.

З’явілася поўная праграма фестывалю “Игрокуб”

|

Публікуем поўную праграму буйного фестывалю настолак, які ўжо ў другі раз праходзіць у Гродне. Цягам двух дзён на фэсце кожны зможа знайсці для сябе што-небудзь цікавае.

Гарады прыгожыя, а вёскі выклікаюць шок. Што ведаюць у Беластоку пра Гродна і Беларусь?

У Беластоку пабываў ці не кожны гарадзенец. Многія упэўнена могуць знайсці ў горадзе асноўныя гандлёвыя цэнтры і патрэбныя вуліцы. А вось што ведаюць палякі аб суседнім Гродне і пра Беларусь у цэлым? Ці чулі яны пра меркаваную расійскую ваенную базу і пра будаўніцтва АЭС у Астраўцы? Карэспандэнт “Твайго стылю” запытаўся ў жыхароў Беластока.

Гарадзенка адраджае батанічны сад Жылібера, але яму пагражаюць надвор’е і самі гараджане

Гісторык Наталля Канюк з 2011 года адраджае батанічны сад, які некалі стварыў у Гродне французскі батанік Жан Жылібер. За гэты час яна пасадзіла каля 70 дрэваў. Дрэвы дараць гарадзенскія калекцыянеры. Апошняя пасадка прайшла 22 кастрычніка.

Відэарэпартаж: “Твой стыль” у першым гарадзенскім квэст-руме Quester

|

У межах цыклу пра цікавыя новыя месцы ў горадзе мы завіталі ў крыху змрочнае сутарэнне, дзе кожны можа перажыць захапляльную гісторыю – у першым у Гродне квэст-руме Quester.

Надвор’е ў Гродне на выходныя: вільготная восень з дажджамі і туманамі

|

У гэты ўікэнд у Гродне і вобласці будзе пахмурна, пройдуць кароткатэрміновыя дажджы, у асобных раёнах туманы, паведамілі ў аблгідрамеце.

Фотафакт: Склады гарадзенскага шклозаводу неймаверна перагружаныя

|

Вялізныя кантэйнеры з прадукцыяй на шклозаводзе цяпер заўважныя нават няўзброеным вокам – іх папросту выстаўляюць у двор.

Хакеісты “Нёмана” сапсавалі дэбют брэсцкаму палкоўнiку

|

Гарадзенскі “Нёман” разышоўся не на жарт. У матчы, які праходзіў у Брэсце супраць мясцовай каманды, падапечныя Мілаша Голаня вырашылі зыход гульні ўжо ў першым перыядзе, закінуўшы свайму суперніку пяць безадказных шайб.

У Беластоку адкрываецца новы гандлёвы цэнтр, у якім можна будзе пераначаваць

Чатыры паверхі гандлю, забаваў і паслуг, фітнэс-клуб, кінатэатр і падземная паркоўка. Гэта толькі частка таго, што можа прапанаваць новы гандлёва-забаўляльны цэнтр Galeria Jurowiecka, пабудаваны ў самым цэнтры Беластока. Ужо ў час будаўніцтва гаспадары разлічвалі на будучых пакупнікаў у тым ліку і з Беларусі.

Міліцыя шукае размалёўшчыка асфальта

|

Упраўленне гродненскага аблвыканкама абвясціла пошук мужчыны, які з дапамогаю аэразольнага балончыка рабіў надпісы на тратуарных дарожках, фасадах дамоў і іншых аб’ектах, што размешчаныя ў грамадскіх месцах.