Гродзенка страціла аўтамабіль, пачаставаўшыся тасолам

Усё пачалося з таго, што 27-гадовая дзяўчына пасварылася з мужам і вырашыла палепшыць настрой пракаціўшыся на ўласным “Рэно”. Калі гэта не дапамагло, яна выпіла піва і накіравалася з выпадковымі знаёмымі ў клуб “Свояк”.

Праўнук Яўхіма Карскага прэзентуе кнігу пра свайго знакамітага продка

Сёння ў Гародні адкрываюцца прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння Яўхіма Карскага дванадцатыя Міжнародныя навуковыя чытанні “Яўхімій Карскі і сучаснае мовазнаўства”.

У гняздзе на фасадзе Бернардынскага касцёла вылупіліся сакаляняты

Відэакамеру каля гнязда сокала-пустальгі за скульптурай св.Алены на фасадзе Бернардынскага касцёла гарадзенскія арнітолагі ўсталявалі яшчэ ўвесну, каб назіраць за прыватным жыццём птушак у рэальным часе. І вось – першыя птушаняты!

Баль у ноч музеяў вёў Тызенгаўз. Фотарэпартаж

Наведвальнікі гарадзенскага музею гісторыі рэлігіі сталі ўчора ўвечары сведкамі сярэднявечнага балю, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў.

Прэзентацыя гарадзенскага нумару Архэ

20 мая ў Гродна ладзіцца прэзентацыя гарадзенскага нумара часопіса Arche “Другая Гародня”.

Узнагароджаны пераможцы конкурса “Музей праз фотааб’ектыў”

Працы пераможцаў паедуць на конкурс у Польшчу.

Сённяшні “Выбар” прысвечаны Астравецкай АЭС

|

Жыхары Гарадзеншчыны маюць шанс выказаць сёння сваё стаўленне да планаў будаўніцтва на тэрыторыі вобласці атамнай станцыі. Для гэтага трэба затэлефанаваць па аднаму з нумароў студыі праграмы “Выбар” альбо даслаць СМС-паведамленне з апісаннем сваёй пазіцыі па гэтым пытанні.

“Белкард” перамог лідэраў першай лігі

Адзіны гол у браму лідэраў чэмпіянату ў дададзены арбітрам час забіў Траскевіч. Сведкамі гульні, якая праходзіла 16 траўня ў Гродне, стала вялікая колькасць гарадзенскіх аматараў футболу.

Аўтамабілісты збіраюцца байкатаваць…аўтазапраўкі

|

Акцыя пратэсту супраць чарговага падвышэння коштаў на паліва распачалася ў гэтыя дні па ўсёй Беларусі. Ініцыятары кампаніі “Стоп Бензін” заклікаюць аўтамабілістаў краіны абмежаваць свае паездкі, а з 1 да 4 чэрвеня ўвогуле не наведваць запраўкі.

Дзесятая запар гульня без перамогаў

|

Світам і галёканнем сустрэлі трыбуны фінальны свісток суддзі футбольнага матча “Нёман”-“Нафтан”. Гарадзенцы згулялі сёння ўжо сёмую у гэтым сезоне нулявую нічыю і надалей застаюцца на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату.