Змены ў законе пра Карту паляка параўналі з дзеяннямі Сталіна

Польскія правыя лічаць, што дадатковыя прывілеі для ўладальнікаў Карты паляка, прадугледжаныя зменамі ў адпаведным законе, пагражаюць польскасці ў Беларусі. Магчымасць больш простай рэпатрыяцыі можа стварыць сітуацыю, калі моладзь, што адчувае сябе палякамі, эмігруе ў Польшчу, пасля чаго ў Беларусі не будзе каму працягваць традыцыі гэтай нацыянальнай меншасці.

Калядны канцэрт, андэграўндны кватэрнік і ўрокі харэаграфіі: куды схадзіць у Гродне на выходных 16-17 студзеня

|

Горад паволі прачынаецца ад навагодняй спячкі. На гэтых выходных ёсць апошняя магчымасць адчуць святочную атмасферу і набрацца сіл перад доўгімі зімовымі буднямі.

У Гродне можа з’явіцца новая студыя гуказапісу: спонсараў шукаюць праз краўдфандзінг

Музычную студыю-лабараторыю будуць выкарыстоўваць як студыю гуказапісу і пляцоўку для рэпетыцый і канцэртаў. Аўтар ідэі Алена Салімбаева хоча зрабіць яе як мага больш якаснай і звярнулася за дапамогай да спонсараў.

Дом на вуглу Маркса і Маладзёжнай знеслі канчаткова. Новы з’явіцца на яго месцы да Фестывалю нацыянальных культур

|

Аварыйны будынак у цэнтры горада, які ў 2013 годзе перадалі “Гроднаэнерга”, канчаткова зруйнавалі 15 студзеня. Рэшткі сцяны знеслі, бо іх немагчыма было захаваць з-за дрэннага стану.

Па Гродна правязлі велізарную печ (відэа + фота)

|

Каля 10 гадзін раніцы ў горадзе заўважылі цягач з масіўным грузам. Яго вывезлі з тэрыторыі КСМ.

“Кто со мной? Гродно” збірае гараджан на свой дзень нараджэння

Папулярнаму праекту гарадзенскага інтэрнэту “Кто со мной? Гродно” спаўняецца два гады. Сябры і знаёмыя, а таксама зусім невядомыя адзін адному людзі збяруцца 15 студзеня ў начным клубе Movie 60.

“Тэатр як фантан – павінен бурліць ідэямі”. Аляксандр Цебянькоў пра незвычайныя тэатральныя падзеі студзеня

|

Адразу два тэатральныя эксперыменты рыхтуюць у студзені гарадзенскія тэатры: 23-га ў Тэатры лялек распачнецца праект “Тэатральная гасцёўня”, а 27-га ў Драматычным тэатры адбудзецца “Вечар незвычайных спектакляў”. Думкамі пра тэатр звыклы і незвычайны падзяліўся з “Тваім стылем” старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага саюза тэатральных дзеячоў Аляксандр Цебянькоў.

Перамога хакеістаў над “зубрамі” ў Гродне – падарунак начальніку на юбілей

|

Другую перамогу запар святкуюць хакеісты “Нёмана”. У Гродне 14 студзеня яны зрабілі добры падарунак старшыні клуба Анатолю Варывончыку на яго дзень нараджэння, абыграўшы “Дынама-Маладзечна”.

Сям’я музыкаў з Польшчы заспявала ў Гродне джаз-калядкі

Адна з найзнакаміцейшых польскіх музычных сем’яў – Паспяшальскія – з аншлагам выступіла ў касцёле на Дзевятоўцы. Музыкі прадэманстравалі цэлы калейдаскоп стыляў: ад джазу з трубамі ды саксафонам, да стрыманых касцельных спеваў у акампанеменце аргану.

У музеі купалаўскага ўніверсітэта можна ўбачыць маленькага Пуціна

Больш за сто ўнікальных лялек можна паглядзець да канца студзеня ў музеі ўнiверсiтэта імя Янкі Купалы. Майстар Галіна Жамчужнiкава ўжо не першы раз радуе гарадзенцаў сваімі працамі.