Юбілейнае: спёка і мова

| Без катэгорыі

Графіці патрыятычнага характару кожны дзень бачаць наведвальнікі возера “Юбілейнае”.

У Воранаўскім раёне здымаюць працяг знакамітага савецкага серыяла

|

“Беларусьфільм” здымае новыя серыі гістарычна-прыгодніцкага серыяла “Дзяржаўная мяжа” на беларуска-літоўскім памежжы.

На Гарадзеншчыне пабудуюць сонечную электрастанцыю

|

Першая ў Беларусі магутная электрастанцыя, якая з дапамогай сонечных батарэй будзе выкарыстоўваць энергію сонца, з’явіцца ў Смаргоні.

Гродзенскія пляжы пад забаронай

|

У самую спёку санітарна-эпідэміялагічная служба прыпыніла эксплуатацыю Цэнтральнага пляжа на Нёмане, пляжаў у Ласосне і на Юбілейным возеры.

У Лідзе ля вадаправода знайшлі баявыя снарады

Амаль семдзесят год таму скончылася Вялікая Айчынная вайна. Але баявыя снарады дагэтуль схаваныя на беларускіх землях. Сёлета ў Лідзе знайшлі цэлы набор боепрыпасаў.

У Зэльве пройдзе традыцыйны “Ганненскі кірмаш”

|

У Зэльве 23 жніўня адкрыецца рэгіянальная ярмарка “Ганненскі кірмаш 2013”, якая была ў XVIII стагоддзі знакамітай ў Еўропе. У 2002 годзе сучасны кірмаш быў адроджаны і з таго часу праводзіцца кожны год.

Два велапрабегі за адзін дзень пройдуць у Гродне

Адначасова два велапрабегі ладзяцца ў Гродне 11 жніўня. Адзін – для тых, каму за 18, другі – для дзяўчын і жанчын любога ўзросту.

За два дні конкурсу “28+” на карту ўжо нанесена 10 новых велапарковак

|

У Гродне ініцыятыўная група “ВелаГродна” праводзіць конкурс пошуку гарадскіх велапарковак “28 +”. Кожны жыхар горада можа прыняць удзел і атрымаць у падарунак электронную чыталку, адзначыўшы на карце найбольшую колькасць новых велапарковак.

Жалудок падчас фэсту апранецца ў кветкі

Фестываль “Кветкі – прыгажосць зямлі” пройдзе ў Жалудку 18 жніўня ў шосты раз. У праграме запланіравана дэфіле ў касцюмах з кветак, майстар-класы і конкурсы па стварэнні букетаў і кампазіцый з кветак і пялёстак, кветкавая фотавыстава.

Мітапы ў Гродне: новы фармат

Першы з гродзенскіх мітапаў у сістэмнай форме – штотыднёвыя сустрэчы – адбудзецца 10 жніўня. Удзельнікі абмяркуюць будучыню мітапаў у Гродне, аспекты “разумнага дома” і “разумнага горада”.