Вясёлыя і вясёлкавыя: Фестываль фарбаў размаляваў дзяцей на свяце горада (ФОТА)

|

Пад час свята ў гонар 888-годдзя Гродна, 17 верасня, упершыню ў горадзе праходзіў дзіцячы ColorFest. Пляцоўку каля летняй эстрады ў парку Жылібера ўзапоўнілі дзеці і падлеткі з пакецікамі каляровых фарбаў. Ужо праз пару хвілін музыка, танцы і фарбы змяшаліся разам і дадалі святу горада весялосці і вясёлкавасці.

Аляксандр Мілінкевіч: у верасні 1939 года стала больш Савецкага Саюзу, але не Беларусі

|

Вядомы беларускі палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч напісаў сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку тэкст, прысвечаны святу гораду, які адзначаюць 17 верасня ў Гродне. Са згоды аўтара, друкуем яго без скарачэнняў.

Гродна адзначае Дзень горада (ФОТА)

|

Урачыста святкаванне Дня горада пачалося з шэсця прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Гродна па вуліцах Сацыялістычнай і Дзяржынскага да плошчы Леніна. Далей на плошчы прайшла цырымонія прысваення звання “Ганаровы грамадзянін Гродна” і ўключэння лаўрэатаў у “Кнігу Славы Гродна”.

“Уз’яднанне” 1939 года: пра што маўчыць афіцыйная гісторыя

77 гадоў таму, раніцай 17 верасня 1939 года, войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. СССР уступіў у Другую сусветную вайну, пазначыўшы контур сучаснай Беларусі. Але на дзяржаўным узроўні пра гэтую дату стараюцца не ўспамінаць, як і пра лёсы заходніх беларусаў у наступныя гады. Уз’яднанне Беларусі? На самай справе кулуарны падзел Еўропы, піша journalby.com.

“Сцеражыцеся “Аднакласнікаў!” Мінскі Тэатр юнага гледача паказаў у Гродне камедыю для дарослых

|

Гастрольныя спектаклі Мінскага ТЮГа прайшлі ў гродзенскім тэатры лялек 15 і 16 верасня. Дарослым Тэатр юнага гледача прапанаваў камедыю “Аднакласнікі” па п’есе Юрыя Куліка. Мы сустрэліся з выканаўцам гароўнай ролі п’есы, лаўрэатам нацыянальнай тэатральнай прэміі за лепшую мужчынскую ролю (2012), артыстам Аляксандрам Палазковым. Для яго Гродна – горад, дзе былі адны з першых здымкаў. А ў будынку, дзе сёння тэатр лялек, ён бачыў калісці яшчэ “Вішнёвы сад” у пастаноўцы драмтэатра. З галоўным рэжысёрам тэатра лялек Алегам Жугждам яны наогул былі аднакурснікамі. Таму герою “Аднакласнікаў” было што сказаць пра наш горад, тэатр і жыццё.

У Гродне адкрылася новая грамадская пляцоўка “Цэнтр гарадскога жыцця”

Прастора Цэнтра будзе адкрытая для ўсіх: любая ініцыятыва, грамадская арганізацыя ці група актыўных людзей зможа бясплатна скарыстацца памяшканнямі і тэхнічнымі магчымасці новай гарадзенскай пляцоўкі.

У Дзень горада стартаваў прафсаюзны велапрабег “Гродна-Друскенікі”

|

Святкаванне 888-годдзя горада пачалося з велапрабегу, які арганізавалі прафсаюзы Гродна і Друскенік. Больш за 60 удзельнікаў раніцай 17 верасня стартавалі ад ЦСК “Нёман” у кірунку літоўскай мяжы.

У Гродне адкрыўся пяты “Рублевский” з адмысловымі зніжкамі для пенсіянераў

|

Чарговая крама беларускага брэнда “Рублевский” адкрылася ў Гродне 16 верасня на вуліцы Дзяржынскага. Праўда, адкрыццё прайшло з дзвюхгадзінным спазненнем.

У Гродне нагадалі пра зніклых апазіцыйных палітыкаў: акцыя доўжылася пяць хвілін

Гарадзенскія прадстаўнікі апазіцыйных партый правялі ў цэнтры горада акцыю, каб нагадаць пра тое, што 17 гадоў таму пры нявысветленых абставінах у Беларусі зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, піша TUT.BY.

Горад засынае – прачынаецца “мафія”. І рыхтуе гораду свята (ФОТА)

|

Пакуль гараджане бавілі вечар 16 верасня дома, на плошчы Леніна ішоў самы сапраўдны канцэрт. Тут ішла апошняя рэпетыцыя святкавання Дня горада. Незважаючы на цемру, артысты-удзельнікі свята адпрацоўвалі свае выхады. Нават тое, што выканаўцы выступалі на “прагоне” без канцэртных строяў, не пазбаўляла відовішча велічнасці. Напэўна, заўтрашняе свята ўразіць гледачоў не менш.