Новы квэст у Гродне: удзельнікам прапануюць ролю ў псіхалагічным трылеры

Гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у жывым квэсце – сюжэтнай ролевай гульні, у якой чалавек, як герой кінастужкі, апынаецца ў гушчы загадкавых і непрадказальных падзей.

Гурт Spiritual Seasons прэзентуе ў Гродне свой 11-ы альбом

|

Выканаўцы ірландскага і скандынаўскага фолку з Харкава зайграюць мелодыі і песні з альбома “Winter”, якія яшчэ не гучалі ў Гродне. Старыя песні будуць гучаць інакш дзякуючы абноўленаму складу гурта.

Тым часам у Гродне: 8 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

8 студзеня ў Гродне рабочыя пратэставалі супраць германскіх акупантаў, Навагрудскі францішканскі касцёл быў пераўтвораны ў праваслаўную царкву, а фізік  Жан Бернар Леон Фуко даказаў, что Зямля круціцца вакол сваёй асі.

Калядоўшчыкі з песнямі прайшліся па кватэрах гарадзенцаў ды завіталі ў “Нашу Каву”

, |

Хлопцы ды дзяўчаты адзначаюць Каляды ў Гродне ўжо не ў першы год. Сёлета група калядоўшчыкаў зладзіла цэлае турнэ, аб’ездзіўшы Каробчыцы, Баранавічы,  шэраг гарадзенскіх кватэр ды скончыўшы дзейства ў цэнтры горада ледзьве не апоўначы.

Гарадзенскі футбаліст Максім Вітус перайшоў у харвацкi клуб, каб атрымаць запрашэнне ў зборную

Выхаванец ваўкавыскага футбола, у мінулым гулец гарадзенскага “Нёмана” і мiнскага “Дынама” Максім Вітус падпісаў на днях кантракт з харвацкім “Сплітам”. Пагадненне з абаронцам разлічана на 2,5 года, паведамляе афіцыйны сайт харвацкага клуба.

У Гродне стварылі групу псіхалагічнай падтрымкі для тых, хто перажывае растанне

Пошукава-выратавальны атрад “ЦентрСпас” пры падтрымцы дзіцячага клуба “Лета” адкрывае другі напрамак у працы дабрачыннага праекта “Групы псіхалагічнай падтрымкі”. На гэты раз група створана для тых, хто перажывае крызіс або разрыў адносін.

На Каляды ля OldCity вывучалі нацыянальныя танцы і вадзілі карагоды

Народныя гулянні прайшлі 7 cтудзеня каля гандлёвага цэнтра OldCity. Гарадзенцы спявалі, танцавалі і ўдзельнічалі ў конкурсах на пляцоўцы ZimaCity. Самыя маленькія атрымоўвалi цукеркі ад казы. Гулянні працягваліся з 17.00 да 20.00, а пасля ўсе жадаючыя пайшлі грэцца ці катацца на горку.

Да канца 2017 года на памежных пераходах Гродзенскай вобласці з’явяцца электронныя чэргі. Яны будуць часткова платнымі

|

Сістэма электроннай чэргі на ўезд у пункт пропуску павінна запрацаваць у Беняконях, Бераставіцы, Брузгах, Катлоўцы і Прывалцы да 31 снежня 2017 года, у Каменным Логу – да 31 снежня 2018 года. Забраніраваць загадзя час перасячэння мяжы можна за адну базавую (зараз – 210 тыс. рублёў). Пра гэта кажа пастанова Саўміну №1130 ад 31 снежня 2015 года.

Анлайн-кінатэатр Netflix пачаў працу ў Беларусі

|

Беларусь трапіла ў спіс 130 краін, у якіх пачаў працу інтэрнэт-сэрвіс Netflix. Зараз ён даступны агулам у 190 краінах, праўда, сярод моваў яшчэ няма расійскай. Пра пашырэнне паслуг паінфармавала прэс-служба кампаніі.

Гродзенскія цыгарэты “засвяціліся” ў кантрабандным скандале ў Закарпацці

Кіраўнік Закарпацкай вобласці Генадзь Маскаль (на фота) назваў кантрабанду “нёманскіх” цыгарэтаў – галоўнай праблемай рэгіёну.