Гарадзенскі гурт “Вочы” прэзентуе дэбютны альбом

|

Нэа-фолк-рок фармацыя Юрыя Дубовіка “Вочы”, якая ўвабрала ў сябе найлепшыя сілы гарадзенскай музыкі, прэзентуе на Tuzin.fm дэбютны альбом “Усё бачаць”.

Будзе цёпла як у маі: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Цёплую вопратку нарэшце можна схаваць у шафу: на гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе сапраўдная вясна. Сіноптыкі абяцаюць надвор’е, як у сярэдзіне мая – сярэдняя тэмпература паветра будзе на 4 – 8 градусаў вышэй красавіцкай нормы.

Хлопчыка, які ў Гродне паламаў фігуру аленя, затрымалі пры спробе абрабаваць атракцыён

|

Плецяны алень на вуліцы Рэйманта стаў толькі пачаткам хуліганскай дзейнасці юнага гарадзенца. Пасля гэтага інцыдэнта хлопчык адправіўся ў дзіцячую паліклініку і там спрабаваў ускрыць купюрапрыёмнік дзіцячага атракцыёна.

Першы ў Беларусі слоўнік мовы жэстаў сабак з’явіцца ў Гродне

|

Фатограф Наталля Бакей анансавала з’яўленне першага візуальнага слоўніка мовы жэстаў сабак. Героем фотаздыкаў, з каторых скаладаецца слоўнік,  стаў былы жыхар пункта часовага ўтрымання  гродзенскай спецаўтагаспадаркі, аўчарка Рычард

Свята-Пакроўскі сабор паказаў унікальныя Евангелія з рызнiцы і сховішча

|

3 красавіка ў бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася  унiкальная выстава напрастольных Евангеліяў з рызніцы i сховiшч гарадзенскага храма.  У мерыпрыемстве прынялi удзел настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, а таксама загадчык сектара прыхадскіх бібліятэк іерэй Уладзімір Барысевіч.

“Беларусачкi” дапамагалі гараджанам развучваць нацыянальныя танцы

|

У нядзелю, 3 красавіка ў гандлёвым цэнтры OldCity прайшла акцыя “Этнатанцы ў Старым горадзе з беларусачкамi”, дзе ўсе ахвотныя маглі разам з удзельніцамі фолк-конкурсу “Гарадзенская беларусачка – 2016” і фалькларыстам Антонам Янкоўскім развучыць традыцыйныя беларускія танцы і акунуцца ў атмасферу сапраўднага этнасвята.

Лішняя каманда. У Гродне дзяўчынкі-футбалісткі сышлі з клуба за трэнерам у нікуды – і сталі перамагаць

Трэнера гродзенскай футбольнай каманды «Ніва-Белкард» Дзяніса Леўчанка ў верасні мінулага года звольнілі. Нібыта за прафнепрыдатнасць: дырэктар клуба быў незадаволены, што выхаванкі не паказваюць належных вынікаў. Праўда, самі дзяўчынкі з такім станам спраў былі не згодныя. Падчас хатняга матчу з “Зоркай БДУ” яны абвясцілі сапраўдны байкот: стаялі на поле і не рухаліся. Футбалісткі ўжо ведалі, што іх трэнер пасля гэтай гульні сыходзіць з каманды. І з такім рашэннем кіраўніцтва клуба яны мірыцца не хацелі.

Фанаты “Нёмана” ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча песняй i хвілінай маўчання

|

Пачатак сезону, а фанаты “Нёмана” зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць аб народным паэце Беларусі Ніле Гілевічы. На працягу матча “Нёман” – “Граніт”, фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі “А я лягу прылягу”, а таксама правялі хвіліну маўчання.

Шчаслівы абдзіртус, акукарача і кватэра ў Скідзелі: на ІХ беларускай дыктоўцы гарадзенцы ўспаміналі Гілевіча і жартавалі з Шалкевічам

|

Вядоўца сёлетняў дыктоўкі актор і бард Віктар Шалкевіч спяваць пачаў толькі напрыканцы імпрэзы. Але атмасферу спектакля і феерычнасці стварыў ужо  самім фактам сваёй прысутнасці ў аўдыторыі. З яго вачей сыпаліся іскры, з вуснаў жарты і немагчыма было не патрапіць пад уплыў акторскай харызмы. З тае нагоды  ІХ беларуская дыктоўка ў Гродне, што праходзіла 3 красавіка, мела яркую творча-энергетычную афарбоўку.

У першым туры “Нёман” згуляў унічыю з “Гранітам”

|

У Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболу ў Вышэйшай лізе. Гарадзенскі “Нёман” у першым туры прымаў мікашэвіцкі “Граніт”. Сустрэча паміж супернікамі скончылася баявой нічыёй 1:1.