Гендар – не жаночае пытанне!

22 лютага ў мінскай Галерэі “Ў” пройдзе прэзентацыя рэсурснага пакета для нефармальнай адукацыі дарослых “Гендарны лікбез”, а таксама прэм’ера першага беларускага феміністычнага відэа “Сукенка”. Аб тым, што гэта за прадукты, “ТС” паразмаўляў з цютэрамі праекта Вольгай Сасункевіч ды Аленай Мінчэняй.

2,5 мільёна штрафу за знічкі на магіле святара

|

Штрафам пакараны старшыня грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай” Аляксандар Колышка.

Разам з сябрамі арганізацыі ён усклаў кветкі да месца пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 года за чытанне маніфесту паўстання ў вёсцы Ішчална (Шчучынскі раён).

Інаватары-перасоўнікі з БРСМ даследуюць пену і ігнаруюць “Год беражлівасці”

| Без катэгорыі

“Ідэя-бус”, што наведаў Гродна ў межах акцыі БРСМ, прывез з сабой моладзевыя праекты, інавацыйнасць якіх можна параўнаць з вядомым “вынаходніцтвам ровара”. Маладыя інаватары прапанавалі мадэрнізаваць сельгастэхніку ды займацца музейнай дзейнасцю на базе школ.

Ветэрынарную экспертызу тушы дзіка можна зрабіць ананімна

|

Беларускім паляўнічым дазволілі праводзіць экспертызу дзікоў без прадстаўлення дазволу на паляванне.

Такое рашэнне прынятае з-за павелічэння колькасці выпадкаў захворванняў на трыхінелез.

Горад у здымках: 20 лютага 2013

| Без катэгорыі

Фотакарэспандэнт “Твайго стылю” злавіў некалькі цікавых кадраў у самым цэнтры горада.

Па вуліцах Гродна пройдуць танкі

|

23 лютага ў Гродне ўрачыста адсвяткуюць 95-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і традыцыйны яшчэ з часоў СССР Дзень абаронцаў Айчыны.

Квіткі ў Расію падаражэюць, але толькі на 4 дні

|

Тым, хто збіраецца скарыстацца чыгункай для паездкі ў Расію ў перыяд з 22 да 25 лютага, давядзецца заплаціць за квіток на 11-33% больш.

30 мільярдаў – на падрыхтоўку Ашмян да “Дажынак”

|

Сёлета сталіцай свята ўраджаю Гродзенскай вобласці прызначаныя Ашмяны.

Горад чакае татальнае добраўпарадкаванне.

Фотаконкурс да Міжнароднага дня роднай мовы

|

Дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага.

Ён абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе на ўспамін растрэлу дэманстрацыі студэнтаў у абарону сваёй роднай бенгальскай мовы ў сталіцы Бангладэш Дацы.

Жывых трапічных матылькоў упершыню пакажуць у Гродне

Увесь сакавік у Гродзенскай выставачнай зале будзе працаваць выстава трапічных матылькоў з усяго свету. Адкрыццё – 28 лютага.