Святары едуць на чэмпіянат Еўропы

Міжнародныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод святароў пройдуць 21-25 лютага у польскім горадзе Кельцы.

На Шчучыншчыне ідуць імпрэзы, прысвечаныя Чэславу Немэну

|

У нядзелю ў клубе-музеі славутага музыканта ў Старых Васілішках урачыста адкрыецца мемарыяльная дошка, а ў аграгарадку Васілішкі пройдзе канцэрт песен Чэслава Немэна.

Супрацоўнік ДАІ страляў у таксі

|

Сёння ўначы на вуліцах горада была пагоня са стралянінай. Супрацоўнікі ДАІ даганялі таксі, кіроўца якога не падпарадкаваўся камандзе спыніцца.

У панядзелак Гродна стане пабрацімам Ашкелона

|

Афіцыйная дэлегацыя на чале з старшынём гарадзенскага гарвыканкама Барысам Казялковым вылятае ў Ізраіль у нядзелю. У склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі буйных гарадзенскіх прадпрыемстваў, галоўны ўрач гарадскога шпіталю, прадстаўнікі турыстычных фірмаў.

Прэзентацыя брашуры “Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў”

|

Выданне складаецца з успамінаў жыхароў Гродна пра розныя перыяды ў гісторыі Беларусі: ад 30-х да канца 90-х гг. мінулага стагоддзя.

“Атамны” груз не пусцілі ў Літву

|

Радыяцыйны фон удвая большы за дапушчальны мелі дровы, якія ў сераду апоўначы спрабавалі ўзвезці ў Літву два беларусы.

Віншаванні на Дзень закаханых атрымала рэдакцыя “Твайго стылю”

|

Паштоўкі для кожнага сябра рэдакцыі “Твайго Стылю” даслала па пошце таямнічая Фрося Бурлакова з вул. Дзяржынскага.

Помнік Максіму Багдановічу хочуць усталяваць у Гродне

|

Сёлета Беларусь святкуе 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. На працягу ўсяго году ў краіне будуць адбывацца тэматычныя імпрэзы.

Астравецкі актывіст звярнуўся з адкрытым лістом пра парушэнні падчас выбараў

|

Пад адкрытым лістом грамадскага актывіста Івана Крука, скіраваным у Генпракуратуру, ЦВК і да кіраўнікоў еўрапейскіх структураў, падпісалася 49 жыхароў раёна.

Эколагі не атрымаюць інфармацыі пра АЭС

|

Апеляцыйная інстанцыя гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці не задаволіла скаргі экалагічных актывістаў да дырэкцыі будовы беларускай АЭС.