На Алімпіядзе ў Рыа ў складзе зборнай Беларусі выступяць 23 гарадзенскія спартсмены

|

На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях Беларусь будуць прадстаўляць 123 спартсмены і 57 трэнераў, з іх 23 прадстаўніка Гарадзеншчыны. У ліку відаў спорту, з якімі звязаны вялікія надзеі нашай зборнай – мастацкая гімнастыка, цяжкая атлетыка, веславанне на байдарках і каноэ, шашэйныя велагонкі, скачкі на батуце і некаторыя дысцыплiны лёгкай атлетыкi.

Таварыскі матч “Нёмана” супраць “Ліды” сабраў мноства гледачоў

|

Хакеісты “Нёмана” 25 ліпеня ў таварыскім матчы, які праходзіў у Гродне, упэўнена абыгралі ХК “Ліда” з лікам 4:1.

Гарадзенскія пажарныя атрымалі срэбра ў першынстве краіны

|

Рэспубліканскі турнір, прысвечаны Дню пажарна-ратавальнай службы, праходзіў 19-22 ліпеня ў Салігорску. Гарадзенцы вярнуліся  са спаборніцтваў са срэбрам і бронзай за камандную эстаферу ў чацвёрках і золатам за пераадоленне штурмавой лесвіцы ў асабістым заліку.

З гродзенскага раддома знікла жанчына на дзявятым месяцы цяжарнасці. АБНОЎЛЕНА: яе ўжо знайшлі

|

Жанчына самавольна сышла з гродзенскага раддома каля 24 ліпеня 4.00. Міліцыя прасіла дапамогі ў яе вышуку, але днём 25 ліпеня яе ўдалося знайсці.

Пасля “пеннай вечарыны” супрацоўнiкi “Гарсвятла” дзве гадзіны чысцілі фантан

|

Невядомы жартаўнік 24 ліпеня вырашыў пацешыць гараджан і ад душы дадаў мыйнага сродку ў фантан у парку Жылібера, дзякуючы чаму той стаў падобны да вялікай пеннай ванны. На наступную раніцу, у панядзелак, супрацоўнікам “Гарсвятла” спатрэбілася больш за дзве гадзіны, каб прачысціць фантан ад пены.

Выбітыя зубы і зламаная нага. На фестывалі SunDay пабіліся аматары нямецкіх і японскіх аўто

На аўтафестывалі SunDay-2016, які праходзіў 23 ліпеня ў Караліно каля Гродна, адбылася бойка. Прадстаўніку клуба “Honda Гродна” зламалі нагу, а яго сябру, які заступіўся, выбілі зубы.

“Прыехала, каб знайсці саму сябе”. Як гарадзенка пераехала ў Штаты каб стаць спявачкай

Рыма – яшчэ не спявачка, кантрактаў у яе няма. У музычнай сферы ў яе, па сутнасці, яшчэ нічога не адбылося. Але спяваць ды жыць у Штатах яна хацела з дзяцінства. Так і атрымалася: дзяўчына пісала песні яшчэ ў Гродне, але запісвацца ў студыі стала ўжо ў Лос-Анджэлесе. Цяпер яна хоча выпусціць альбом і трапіць на шоў “Голас”.

Трэці “Вечар ля палаца”: у цэнтры Гродна гучаў шансон і гарадскі раманс

|

Трэці канцэрт з цыклу “Нядзеля ла палаца”, які прайшоў 24 ліпеня, быў прысвечаны гарадскому рамансу і шансону. Выступілі гарадзенскія рускамоўныя барды з аўтарскімі песнямі: Анатоль Кулакоўскі, Андрэй Татур, дуэт Вольгі Галаўні з Сяргеем Іллюшэнкам. Адзіная за ўвесь вечар беларускамоўная песня “Малюю свой горад” прагучала з вуснаў Вольгі Калмаковай.

Цягнік з Гродна ў Кракаў можа з’явіцца ў верасні 2016

|

Да існуючага цягніка Hańcza PKP Intercity, які ездзіць з Беластока ў Кракаў, могуць дачапіць бесперасадачныя вагоны з Гродна. Першы такі састаў можа рушыць ужо 4 верасня. Такім чынам Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы хоча вярнуць чыгуначнае спалучэнне паміж Беластокам і Гродна. Зараз вядуцца перамовы з Беларускай Чыгункай, каб дасягнуць канкурэнтнай цаны білетаў, піша Rynek kolejowy.

Сезон скончыўся, а забавы працягваюцца. Тэатр лялек у святочным настроі сышоў на канікулы

|

Свята з нагоды закрыцця 35 тэатральнага сезона адбылося ў Гродзенскім тэатры лялек 24 ліпеня. Юныя тэатралы разам з бацькамі і артыстамі ўдзельнічалі ў конкурсах, бавіліся з лялькамі, гулялі ў настолкі ад крамы “Кубік” і частаваліся слодычамі ад кавярні “Шэкспір”. Каб за час канікулаў гледачы не забыліся пра тэатр,  за актыўны ўдзел у конкурсах яны атрымлівалі запрашальныя білеты на адкрыццё новага сезона.