У студзені ў Гродзенскай вобласці значна павялічылася колькасць загінуўшых на пажары

|

Амаль удвая вырасла колькасць гібелі на пажарах за студзеня 2016 г., у параўнанні з тым жа месяцам папярэдняга года, як у краіне, так і ў Гродзенскай вобласці, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Як запарыць каву дома: 10 правілаў ад барыста “Нашай кавы”

|

Кава – ці не найчасцей ужываны напой сярод гарадскіх жыхароў. Яе ўжываюць і як сродак для падвышэння працаздольнасці, і як магчымасць упрыгожыць вольны час. Выпіць кавы ў кавярні не заўсёды выпадае, і часта мы гатуем гэты напой самі. Як лепш запарыць каву дома расказалі “Твайму стылю” Мікіта і Аляксей – барыста кавярні “Наша кава”.

“Каменная кветка” Гальшанаў: калі не адрэстаўраваць, дык хоць бы закансерваваць

Тры гады таму было заяўлена пра пачатак рэстаўрацыі адной з рэзідэнцый магнацкага роду Сапегаў у Гальшанах. Аднак за прамінулы час візуальныя змены на пляцоўцы мала заўважныя і збольшага настройваюць на песімістычны лад.

Ведаеш, як павінна быць? Дзейнічай! Стартаваў прыём заявак на Social Weekend

|

З 25 студзеня па 29 лютага 2016 г. будзе ісці паралельны прыём заявак адразу на два конкурсы: Сёмы рэспубліканскі і Другой рэгіянальны конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Шанец ёсць у любой карыснай грамадству ідэі, незалежна ад яе маштабу. Для ўдзелу досыць падаць заяўку і апісаць ідэю. Пасля навучання, працы з экспертамі і пробных крокаў лепшыя праекты атрымаюць на рэалізацыю больш за 350 000 000 беларускіх рублёў.

У Гродне ўшанавалі памяць загінуўшых габрэяў канцэртам і прэзентавалі новую кнігу

|

У Гродзенскім музычным каледжы прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, які штогод адзначаецца 27 студзеня.

Забытыя мясціны Гродна. “Кесонны” мост у канцы Брыгіцкай вуліцы

Будаўніцтва мастоў – цікавы накірунак у інжынернай справе. Мала які горад абыходзіцца без мосту. У Гродне за ўсю гісторыю былі дзясяткі мастоў, пісьменнік Аляксей Карпюк нават прысвяціў гродзенскім мастам рамантычны нарыс. Але, на нашу думку, самым прыгожым мостам, які неабдумана знішчылі ўжо ў пачатку ХХІ стагоддзя, быў так званы “кесонны” мост над чыгункай у канцы вуліцы Карла Маркса.

“Залатыя рукі і бясконцая цярплівасць”. У Гродне калекцыянеры рэстаўруюць старыя аўто і рыхтуюць праект з Беластокам

|

Аўтамабіль не раскоша, а сродак руху? Кіраўнік аўтарэтраклуба “Вінтаж” Сяргей Мукасей не згодны, бо “гэта тычыцца толькі новых машын”. Старыя ж аўто ламацца пачынаюць з першага дня. Аднак менавіта гэтым – неабходнасцю прыкласці рукі і патрабавальнасцю да ўладальніка – яны і вабяць гарадзенскага калекцыянера-рэстаўратара.

Гарадзенец узламваў старонкі дзяўчын у сацсетках і шантажаваў іх уласніц кампраматам

|

Дзве крымінальныя справы былі ўзбуджаны супраць 19-гадовага жыхара Гродна, які падазраецца ў несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

“Ніколі не позна жыць”. Акцёр і рэжысёр Сяргей Курыленка адзначае 60-гадовы юбілей

|

Сяргей Курыленка – заслужаны артыст Беларусі, акцёр і рэжысёр драматычнага тэатра ў Гродне, даўно стаў адной з найбольш пазнавальных фігур у тэатральнай суполцы горада і нават яе брэндам. Напярэдадні юбілея, які ён адзначыць 28 студзеня, артыст распавёў “Твайму стылю”пра станаўленне свайго творчага лёсу і шляхі ў тэатральным мастацтве.

Гарадзенец хоча прайсці пешшу 30 тысяч кіламетраў і пазнаёміцца з Рамзанам Кадыравым

З 1 сакавіка гарадзенец Сяргей Мароз адправіцца пешшу ў чатырохгадовае падарожжа на Усход. Былы спартовец, які ў свой час адслужыў у вайсковым спецназе, мае намер прайсці гэты шлях, каб пакінуць свой след у гісторыі, а таксама быць годным прыкладам для свайго сына.