Сёння “Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі

|

Сёння ў зале для прэс-канферэнцый ЦСК “Нёман” адбудзецца сустрэча каманды з заўзятарамі, якая будзе прысвечана старту футбольнага сезона 2014 года. Каманда запрашае журналістаў і ўсіх аматараў футбола. Пачатак мерапрыемства ў 19.30.

Гродзенскі махляр падмануў мясцовыя прадпрыемствы на 20 мільярдаў

|

Прыватны прадпрымальнік адначасова быў дырэктарам некалькіх прыватных гандлёвых унітарных прадпрыемстваў, якія працавалі як фальшывыя прадпрымальніцкія структуры.

Перанос працоўных дзён у траўні: апачываем ад Радаўніцы да 1 Мая

|

Пастановай Саўміну працоўны дзень з серады 30 красавіка пераносіцца на суботу 3 траўня.

Ściana “Мы застанемся”: прэзентацыя альбома ў Мінску (фота)

|

21 сакавіка ў мінскім клубе “Піраты” прайшла прэзентацыя новага альбома берасцейскага гурта Ściana “Мы застанемся”. У падтрымку выступілі іх землякі TerraKod і лідар гурта “Голая манашка” Фёдар Жывалеўскі. Карэспандэнтка “Твайго стылю” з’ездзіла ў Мінск, каб паглядзець, як сталіца прымае нашых паўднёвых суседзяў.

29 сакавіка ў “Гадзіну Зямлі” згасне экран на Савецкай плошчы

Гэтаксама сваю падсветку адключаць крама “Пінскдрэў”, сетка крам “Нарач” і кавярні “Рамантыка” і “Палуба”, крама “Элема”. Адмысловыя праграмы пройдуць у кавярні “Раскоша” і антыкавярні “Жывы час”.

З Дзевятоўкі на Альшанку пойдзе аўтобус

|

Гарадскі аўтобусны маршрут №30 “КБМ – вуліца Таўлая” плануецца працягнуць да пасёлка Паўднёвы ў пачатку красавіка.

З пачатку года на Гарадзеншчыне распачалі 133 крымінальныя справы за псіхатропы

|

47 з іх – за збыт спайсаў, якія карыстаюцца ўсё большым попытам у моладзевым асяроддзі.

Галоўная небяспека сумясей для палення ў тым, што ўздзеянне рэчываў з невядомымі хімічнымі складнікамі і формуламі цяжка спрагназаваць.

Суполка традыцыйнай культуры і антыкавярня “Жывы час” запрашаюць на Гуканне вясны

|

Яно пройдзе 30 сакавіка. У праграме майстар-клас па адмысловай веснавой ляльцы, а таксама гукальныя песні і карагоды, гульні і танцы.

Пуціна бароняць ад Алеся Кіркевіча

|

Учора, 25 сакавіка, у гарадзенскага актывіста, журналіста Алеся Кіркевіча міліцыянты шукалі дома налепкі з выявай Пуціна, але не знайшлі.

У Гродзенскім драмтэатры адкрыецца фотавыстава актора Аляксандра Луцэнка

|

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, актор, які грае на гродзенскай сцэне ўжо больш за 30 гадоў, прадставіць выставу фотаздымкаў “Прекрасное далёко”.