Унікальны зборнік афарызмаў па гісторыі прэзентаваў гарадзенскі фатограф і гісторык

Вядомы гарадзенскі фатограф Сяргей Марозаў 13 снежня прэзентаваў у купалаўскім універсітэце зборнік афарызмаў па гісторыі. У кнізе “Часы истории бьют… всех: афоризмы” аўтар уклаў 3000 афарызмаў, максім, выслоўяў пра гісторыю і прафесію гісторыка.

Выстава Кастуся Качана адкрыецца ў Гродне

|

Выстава пейзажаў і нацюрмортаў Кастуся Качана “Фарбы жыцця” адкрыецца ў мастацкай галерэі “Крыга” 18 снежня.

Жанаты махляр зрабіў прапанову жыхарцы Ліды і прагуляў крэдыт на вяселле

|

Толькі калі “жаніх” знік, падманутая дзяўчына звярнулася ў міліцыю і даведалася, што яе нарачоны – жанаты рэцыдывіст.

Махляр пазнаёміўся са сваёй ахвярай праз інтэрнэт у час, калі адбываў чарговае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

У Гродне прэзентавалі беларускія драўляныя пазлы-забаўкі

|

Крама-клуб “Кубік” і антыкафэ “Живое время” прэзентавалі ў Гродне драўляныя цацкі-складанкі, якія прывандравалі да нас ажно з Гомеля. Усе яны выкананыя толькі з натуральных матэрыялаў: дрэва, фарбы і алею.

У Слоніме загінуў салдат тэрміновай службы, праводзіцца праверка

|

Як паведамляе агенцтва «Інтэфакс-Захад», следчыя праводзяць праверку па факце смерці вайскоўца тэрміновай службы 11-й механізаванай брыгады, што знаходзіцца ў Слоніме.

У наступным годзе на Гарадзеншчыне з’явіцца яшчэ адзін водна-балотны заказнік

|

Заказнік рэспубліканскага значэння “Белы мох” створаць у Астравецкім раёне.

Пад асаблівую ахову адыйдзе каля 800 га.

Гурт “Раса мечтателей” дасць канцэрт у падтрымку дэбютнага альбома

|

Гурт “Раса мечтателей” зайграе ў нядзелю 15 снежня ў антыкафэ “Живое время” ў падтрымку запісу дэбютнага альбома.

Аўтобус з турыстамі са Скідзеля трапіў у аварыю па дарозе да Дзеда Мароза

|

12 дзяцей і 16 дарослых кіраваліся на экскурсію ў Белавежскую пушчу. Аўтобус замовілі ў прыватнай гарадзенскай фірмы, за рулём быў 40-гадовы гарадзенец.

Кантрабандысты пераходзяць на навагодні тавар

|

Ашмянскія мытнікі затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы некалькі нелегальных партый перадсвяточнага тавару.

Камерунскі паўабаронца пакінуў гарадзенскі клуб

|

Услед за Савасцьянавым “Нёман” пакінуў Эссаме. Камерунскі паўабаронца перабраўся ў казахстанскі “Атыраў”.