Што ведаюць гарадзенцы пра ГАДЗІНУ ЗЯМЛІ?

|

27 сакавіка Беларусь падтрымала міжнародную акцыю “Гадзіна Зямлі”. У нашай краіне акцыя была ініцыявана таварыствам “Зялёная сетка” і ўхвалена большасцю міністэрстваў. Што жыхары Гародні ведаюць пра акцыю – глядзі апытанне на “Тваім Стылі”.

Да Вялікдня у крамах пабольшае тавараў

|

У 4 разы павялічваецца памер паставак яйкаў у гандлёвую сетку Гродна ў сувязі з надыходзячым Вялікднем. Таксама ў вялікай колькасці на прылаўках пачынаюць з’яўляцца кулічы і кексы.

Канферэнцыя да ўгодак Грунвальдскай бітвы

|

У ліпені 2010 г. у Гродне на базе ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Лаканічная місія гродзенскага універсітэта

|

Новую фармулёўку місіі ГрДУ 29 сакавіка зацвердзіла Рада універсітэта. Праца над ёю вялася на працягу некалькіх месяцаў.

Пабудуем АЭС усім светам

|

Францыя можа прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта на сустрэчы з дзяржсакратаром па еўрапейскіх справах МЗС Францыі П’ерам Лелушам сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Сямашка.

Флейрынг убачаць тыя, хто паспяшаўся

|

Сталі вядомыя падрабязнасці чэмпіянату Беларусі сярод бармэнаў, які адбудзецца 8 красавіка ў гродзенскім клубе “Метро”.

Галоўнае – не перамога, а ўдзел?

|

Гарадзенскі спарцмен Віталь Купрэвіч узяў удзел у чэмпіянаце свету па кросе, які прайшоў 28 сакавіка ў польскім Быдгашчы. Гэтае спаборніцтва з’яўляецца адным з найбольш прэстыжных турніраў, якія праводзяцца пад эгідай Сусветнай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Фотапогляд Яраслава Васілеўскага

| Без катэгорыі

Дажджлівы красавіцкі світанак

Божыя кароўкі пераходзяць на паліва

Якім, на ваш погляд, з’яўляецца пейзаж дарогі з патокам аўто: урбаністычным, сімвалічным, неяскравым? Што да мяне, так гэта дзве шэрыя стужкі, якія бягуць у супрацьлеглыя бакі. Маркотныя старыя аўтобусы, цёмныя ці зусім чорныя легкавушкі… нават таксі ў нас не жоўтае.

Фотаспабор па культурнай разнастайнасці

| Без катэгорыі

Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) ва Ўкраіне абвяшчае фотаспабор па культурнай разнастайнасці «Грамадзянін свету»! Мэта фотаспабору: «ажывіць» герояў жыцця ў разнастайнасці і культурным дыялогу праз фотаздымкі.