Башлыкевіч у ДОМ46, гульні ў OldCity, FamilyWeekend у “Хамелеоне”. Куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 11-13 сакавіка

|

Гэтыя выходныя прапануюць гарадзенцам правесці вольны час максімальна разнастайна. У гарадской афішы ёсць канцэрты, паэтычныя вечарыны, спектаклі, моўныя сустрэчы, гульнятэкі і іншае.

Гродзенскую “Чабурэчную” чакае перазагрузка: адкрыецца новая зала, дзе будуць выступаць музыкі

|

“Чабурэчная” па вуліцы Ажэшкі ў Гродне нядаўна памяняла ўладальніка. Новы гаспадар у найбліжэйшай будучыні плануе пачаць прыцягваць у культавае месца яшчэ больш людзей. У яго планах трохi змяніць фармат установы, зрабіць сцэну і павялічыць час працы.

Фотарэпартаж: Дызайнер і філолаг сталі містэрам і міс Купалаўскага ўніверсітэта

|

У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў традыцыйны конкурс прыгажосці, эрудыцыі і таленту “Міс і Містэр універсітэт – 2016”. У гэтым годзе ўладальнікамі тытулаў сталі студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта Маргарыта Мартынава і першакурснік факультэта мастацтваў і дызайну Глеб Храпавіцкі.

“Нёман” прымусіў панервавацца, але ўсё ж даціснуў “Юнацтва”

|

У другім матчы паўфіналу гарадзенцам спатрэбіўся дадатковы час, каб у Мінску абыграць “Юнацтва”. Дзякуючы перамозе каманда Мілаша Голаня зраўняла лік у серыі.

“Да бою!”: Wargaming пераклала “Танкі” на беларускую мову

|

Папулярная ва ўсім свеце ММО-гульня World of Tanks нарэшце атрымала беларускую лакалізацыю ўключна з поўнай беларускай агучкай, паведамляецца у прэс-рэлізе кампаніі-распрацоўшчыка Wargaming.

У палякаў з’явілася новая ідэя як вярнуць цягнік Гродна-Беласток

|

Новы варыянт рашэння праблемы з цягнікамі ў беларускім напрамку прапануе польскае Міністэрства інфраструктуры. У Гродна маглі б ездзіць некаторыя вагоны ўжо існуючага цягніка Варшава-Беласток.

Калі МАЗы былі маленькімі. Што і калі выпускала гродзенская фабрыка цацак

Былі гады, калі ў Гродне на вуліцы Лідскай, якая мела тады назву Лідскай шашы, выпускаліся самазвалы Мінскага аўтамабыльнага завода. Сапраўдныя МАЗы, металічныя, з кузавамі, якія адкідваліся назад. Толькі гэтыя грузавікі былі… цацачныя, зусім маленькія. Выпускала іх гродзенская фабрыка цацак, якая ўвайшла ў гісторыю нашага горада пад дзіўнаватым скаротам ДИФА.

Міністр замежных спраў Польшчы наведае з візітам Беларусь. У планах не толькі палітычныя пытанні

Міністр Вітальд Вашчыкоўскі збіраецца з візітам у Беларусь. Як высветлілася, яго сюды цягне не толькі вырашэнне палітычных пытанняў, але і сентыменты.

“Суседскія былі” Віктара Сазонава прэзентуюць ў Крызе

|

Прэзентацыя кнігі Віктара Сазонава “Суседскія былі” адбудзецца ў галерэі Крыга 10 сакавіка,  імпрэза пачнецца ў 18.30. “Суседскія былі” – гэта гісторыі беларускага гумару, кажа аўтар, – Не трэба прыдумваць ніякай палітыкі і навукі, каб даказаць, што мы — гэта мы”.

У гарадзенкі канфіскавана 200 кілаграм узбекскага насвая

|

Аператыўнікамі па наркакантролю Гродзенскага райаддзела міліцыі канфіскавана вялікая партыя насвая – больш за 200 кілаграм, паведамляе прэс-служба УУС Гродна 10 сакавіка.