Фальшывы візавы пасярэднік з Гродна прадстаўляўся міліцыянтам ды скрадаў паліва

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту расследуе справу адносна 24-гадовага гарадзенца, які прысвойваў грошы жыхароў Гродна і Мінска быццам бы за дапамогу ў афармленні візаў.

Невядомыя знішчылі крыж жаўнеру Арміі Краёвай у Рачкаўшчызне

Скарыстаўшыся адсутнасцю ўладальнікаў участка, невядомыя спілавалі крыж, усталяваны 12 мая ў памяць аб кіраўніку сіл АК Ліда-Шчучын Анатолю Радзівоніку “Олеху”. Раней за ўсталяванне крыжа і арганізацыю малітвы на меркаваным месцы смерці “Олеха” былі аштрафаваныя актывісты Саюза палякаў у Беларусі.

Трэці аматарскі веламарафон “Суседзі” пройдзе ля Гродна

Марафон адбудзецца 20 ліпеня ў ваколіцах Аўгустоўскага канала. Старт і фініш – на шлюзе Дамброўка.

На гродзенскім “Хімвалакне” з-за мадэрнізацыі скарачаюць амаль 200 супрацоўнікаў

Цэх гарачай выцяжкі закрываецца ў сувязі з мадэрнізацыяй, таму з 1 кастрычніка свае працоўныя месцы маюць вызваліць 126 жанчын і 54 мужчыны. Загад аб скарачэнні быў падпісаны ў панядзелак 15 ліпеня.

Вандроўка па старым Гродне. Частка ІV. Домік Элізы Ажэшкі і Марыінская гімназія

Аповед пра вуліцу Ажэшкі ў папярэднім выпуску мы пачалі з Пакроўскага Сабора. Абодва аб’екты, пра якія пойдзе гаворка ніжэй, таксама захаваліся дацяпер, праўда ў змененым выглядзе.

Tłusta Łusta: “Arctic Monkeys, The Killers? Гэтым ужо нікога не здзівіш…”

| Без катэгорыі

Гарадзенскі гурт Tłusta Łusta запісаў свой другі альбом “Pieranačuješ — bolš pačuješ” і прэзентуе яго на Ultra-Music. Карэспандэнт партала паразмаўляў з лідарам гурта Кірылам Богушам пра шлях ад панка да красовера, дапамогу Вітаўта Мартыненкі і альбомах на вініле.

Адкрыты рух на частцы вуліцы Дзяржынскага

|

Пасля працяглага рамонту 16 ліпеня адкрылі рух для аўтатранспарта па вуліцы Дзяржынскага на адрэзку ад плошчы Тызэнгаўза да вул. 17 верасня. Грамадскі транспарт з’явіцца на вуліцы пазней, калі рабочыя скончаць уладкоўваць прыпынкі.

Гродна адсвяткаваў Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (фота)

| Без катэгорыі

Раніцай у гарадскім парку імя Жылібера, ля брацкай магілы жаўнераў, адбыўся ўрачысты мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў.

У Гродне пакажуць партрэты жаўнераў Арміі Краёвай

У чацвер 18 ліпеня Таварыства польскіх мастакоў, што дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі, ладзіць вернісаж выставы “Памяці герояў Арміі Краёвай”.

“Маладыя дэмакраты” скардзяцца ў Вярхоўны суд

Маладзёўка Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя Дэмакраты” падала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі. Яшчэ 14 чэрвеня актывісты атрымалі ад Міністэрства юстыцыі ліст, у якім ім адмаўлялі ў рэгістрацыі.