Пасварыўшыся з сям’ёй, спаліў дачку і ўнука

|

28-гадовая жыхарка Гродна і яе дзевяцігадовы сын, якія прыехалі наведаць родных на вёску, загінулі ў вагні. Следства прыйшло да высновы, што дом падпаліў бацька загінулай жанчыны.

Затрыманыя дзесяткі актывістаў Саюза палякаў

|

Напярэдадні суда над кіраўніцай івянецкай суполкі непрызнаванага ўладамі СПБ, затрыманая Анжаліка Борыс, яе намеснікі Мечыслаў Яскевіч, Анджэй Пачобут, Ігар Банцар і іншыя гарадзенскія актывісты арганізацыі.

Каханне ёсць! З Днём Святога Валянціна!

|

Рэдакцыя «Твайго стылю» віншуе ўсіх сваіх аўтараў, чытачоў, слухачоў ды гледачоў са святам кахання! Няхай гэтае светлае пачуцце заўсёды будзе разам з вамі, дае натхненне, сілы, веру. Таму – кахайце і не расчароўвайцеся ў каханні!

А пакуль – слухайце радыёрэпартаж пра незвычайныя гісторыі кахання гарадзенцаў!

СтылёвыЯ аўтары – новая рубрыка ў «Тваім стылі»

|

Яны маюць свой адметны стыль, сваё арыгінальнае бачанне таго, што іх акружае. Яны маладыя ды амбітныя, адкрытыя для спрэчак ды дыскусій па розных пытаннях. Кожны тыдзень у «Тваім стылі»  – спецпраект СтылёвыЯ аўтары! Знаёмся, чытай, спрачайся!

Гродна прагінаецца пад снегам

|

Днямі на пад’ездах многіх дамоў у Гродне з’явіліся просьбы да жыхароў па-магчымасці браць удзел у расчыстцы снега. Самастойна штодня вызваляць ад снегу двары, дарогі ды дахі дамоў гарадскія службы ўжо не могуць. Аб’ектыў карэспандэнта «Твайго стылю» зафіксаваў некалькі месцаў, дзе зіма пакуль яўна перамагае гарадзенцаў.

Жыхар Гродна патрапіўся на кантрабандзе цыгарэт

|

Аўтамабіль 35-гадовага гарадзенца быў затрыманы ў канцы тыдня пад Саколкай мабільным патрулём польскай мытні. Пасля зробленага на месцы дагляду ў “Таёце” было знойдзена 500 пачат цыгарэт без польскіх акцызных марак.

У Гродне скончыўся “Каложскі дабравест”

|

Гран-пры Фестывалю праваслаўных песнаспеваў заваяваў жаночы калектыў кляштара Святога Гегарда з Арменіі.

Армяне прадставілі на конкурс раннехрысціянскія распевы IV-VIII ст.

“Гродна-93” перамог гомельскі “Сож”

|

Госці нічога не змаглі супрацьпаставіць агрэсіўнай гульні гарадзенцаў.

У пятніцу наша дружына перамагла з лікам 96-84.

Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Гродне: глядзі і слухай

|

Поўную залю гарадзенскага тэатру лялек сабраў у пятніцу Зміцер Вайцюшкевіч. Глядзіце і слухайце рэпартаж у “Тваім стылі”.

На рынку абрынуўся павільён

Сёння на цэнтральным гарадскім рынку абрынуўся гандлёвы павільён. Некалькі чалавек атрымалі пашкоджанні, адна жанчына гаспіталізавана з цяжкімі траўмамі.