“Ганненскі кірмаш” запрашае ў Зэльву

|

25 жніўня распачне працу трэці па ліку кірмаш народных тавараў “Ганненскі кірмаш”, дзе акрамя традыцыйнага гандлю, культурнай і забаўляльнай праграмы плануецца правесці кірмаш прадпрымальніцкіх і сацыяльных праектаў.

Праваслаўную культуру прадставяць у Дзятлаве

|

Храмы, манастыры і сястрынствы Навагрудскай і Мінскай епархій возьмуць удзел у фестывалі праваслаўнай культуры “Кладзезь”, які пройдзе ў Дзятлаве. Фестываль прымеркаваны да 20-годдзя Навагрудскай епархіі і пройдзе з 1 па 5 жніўня.

Жыхароў Дзевятоўкі запалохваюць адміністратыўнай адказнасцю

|

У некаторых дамах мікрараёну Дзевятоўка (на вуліцах Дзяржынскага і Белыя Росы) у паштовыя скрынкі жыхароў кінуты паперкі дзіўнага зместу.

Тхор? Куніца? Чупакабра?

|

Загадкавы выпадак адбыўся ў самым цэнтры Іўя. Раніцай гаспадары дома па вуліцы Чкалава выявілі, што нехта знішчыў на іх двары дванаццаць курэй разам з пеўнем – усё птушынае пагалоўе. 

У Гродне перамаглі войскі Напалеона

Пад час рэканструкцыі баёў вайны 1812 года ў Гродне перамогу атрымалі гарадзенскія ўланы. Рэканструкцыя баёў адбывалася на Кургане Славы. 

Пратэсты рабочых на ААТ “Гродна Азот”

Больш чым 200 рабочых ААТ «Гродна Азот» адмовіліся падпісваць афіцыйнае папярэджанне адміністрацыі прадпрыемства аб змяненні ва ўмовах працы і звярнуліся ў Беларускі незалежны прафсаюз з просьбай разабрацца ў сітуацыі, паведаміў намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Самы гуманны суд

|

Жыхар Малой Бераставіцы ўзяў ды абрэзаў сваім суседзям па дому святло ў падвале. Чымсьці яму муляло гэтае святло. Суседзям, натуральна, такія дзеянні не спадабаліся, і яны паспрабавалі аднавіць статус-кво. У выніку на «электрыка» быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, і справу накіравалі ў суд.

Аляксандр Мілінкевіч у … філатэлістычным варыянце

Хіба што адзіны сучасны беларускі апазіцыйны палітык, які прадстаўлены ў філатэліі, – гэта гарадзенец Аляксандар Мілінкевіч. Аказваецца, Гвінея яшчэ ў 2007 г. надрукавала наклад марак з выявамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

SunDay AutoGrodno.by 2012 прайшоў у Гродне

| Без катэгорыі

21-га ліпеня на месцы былога аэрапорта, што месціцца побач з возерам Юбілейнае, аўтааматары прывезлі некалькі сотняў аўтамабіляў на ІІІ аўтамабільны фестываль SunDay AutoGrodno.by 2012. Сярод самых цікавых аўто можна адзначыць асобнікі, якія з’явіліся ў 30-я гады 20 стагоддзя.

Экуменічная пілігрымка Беласток- Гродна – Вільня

|

Штогадовая Экуменічная Пешая Пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня адбудзецца ўжо 20 раз і пройдзе ў перыяд з 16 па 26 жніўня. У Гродна вернікі прыйдуць на трэці дзень пілігрымкі.