Ягор Зубовіч: Увесь час праведзены ў Гродне мне вельмі спадабаўся!

|

“Нёман” губляе чарговага гульца – на гэты раз Ягора Зубовіча. У Ягора скончылася арэнднае пагадненне з гарадзенскім клубам. На правах арэнды Зубовіч вымушаны вярнуцца ў свой ранейшы клуб  –  беластоцкую “Ягелонiю”, якая зацікаўлена ў яго паслугах.

Жлобінскі “Металург” у авертайме абыграў “Нёман” з лікам 3:2

|

У чацвер, у цэнтральным матчы тура чэмпіянату Беларусі па хакеі, жлобінскія “ваўкі” дома ў авертайме вырвалі перамогу ў гарадзенскага “Нёмана” з лікам 3:2.

Ігар Случак дзеліцца віншаваннем, якое атрымаў ад “Нёмана”

|

Яшчэ ў пачатку футбольнага сезону праваабаронца Ігар Случак накіроўваў лiст у адрас футбольнага клуба “Нёман” з пытаннем аб выкарыстанні беларускімі клубамі беларускай мовы. Гарадзенская каманда не засталася ў баку і адказала актывісту. А цяпер – павіншавала са святамі!

У турме № 1 у Гродне кіраўніцтва ў поўным складзе адпраўлена на пенсію

|

У дэпартаменце выканання пакаранняў МУС патлумачылі – кіраўніцтва ў поўным складзе адправілася на пенсію.

У гарадзенцаў застаецца тыдзень, каб пабачыць унікальную выставу, прысвечаную паўстанню 1863 года

Беларуска-літоўская выстава “Паўстанне 1863 года: твары, імёны, гісторыі” працуе ў гарадзенскім Старым замку да нядзелі 19 студзеня. На ёй можна пабачыць аўтэнтычныя рэчы, такія як здымак Каліноўскага або сцяг паўстанцаў. Экспанаты нідзе ў Беларусі, акрамя Гродна, не будуць выстаўляцца, і па заканчэнні выставы вернуцца ў Літву.

Міністэрства энергетыкі не адмаўляецца ад асушэння Святога балота

Анлайн канферэнцыю з прадстаўнікамі міністэрства энергетыкі і прадпрыемства “Белтопгаз” правяло 9 студзеня БелТА. У час яе было зададзена нямала пытанняў адносна будучага заказніка “Азёры” і балота Святога. Нагадаем, што 2 лістапада на грамадскіх слуханнях у Азёрах неабыякавыя актывісты і мясцовыя жыхары выказаліся супраць асушэння.

“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра небяспечны моцны вецер

|

Выходныя ў Гродне пройдуць пад знакам аранжавага ўзроўню небяспекі.

Парывы заходняга ветру ў бліжэйшую ноч дасягнуць 15-20 м/с, 11 студзеня – да 14 м/с.

Суд арыштаваў маёмасць “Экамедсэрвіса”

|

9 студзеня стала вядома, што бацькі Юліі Кубаравай запатрабавалі з “Экамедсэрвіса” 10 мільярдаў рублёў кампенсацыі.

10 студзеня, пасля патрабавання накласці арышт на абсталяванне медцэнтра, суд арыштаваў маёмасць на суму 10 млрд 20 млн рублёў. 

Дзіцячы хоспіс запрашае гарадзенцаў на дабрачынны спектакль

|

Казку “Снежная каралева” пакажуць 17 студзеня ў Музеі гісторыі рэлігіі валанцёры Міжнароднага аб’яднання “Тэатро” з Францыі. Перад спектаклем пройдзе дабрачынная выстава-продаж упрыгожванняў і забавак ручной працы.

У сусветны дзень “Бітлз” гарадзенскія дзеці пакажуць танец любові

|

16 студзеня выхаванцы Гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху станьчаць у цэнтры горада гімн любові – песню “All you need is love”.