Міліцыя шукае трох дзяўчат, якія зніклі ў пачатку верасня

УУС дало прыкметы дзяўчат. Калі раптам у вас ёсць нейкая інфармацыя наконт месца знаходжання дзяўчат, звяртайцеся па тэлефоне 102. 

У “Румлёва” стала менш смецця

Гродзенцы, валанцёры “ЦэнтрСпас”, сабралі ў 26 мяшкоў па 120 літраў смецце з парку “Румлёва” .

20 верасня ў Гродне пачне працаваць скейт-парк

У Гродне пад Старым мастом на паркоўцы каля рэстарана “Вена” будуецца скейт-парк: канструкцыі для катання і сцэна. У апошні час тут збіраецца шмат моладзі. Хлопцы і дзяўчаты самастойна будуюць трэнажоры для актыўнага адпачынку. 

На Зэльвеншчыне адбылася “Зялёная гулянка” (фота)

У суботу 13 верасня на базе фермерскай гаспадаркі “Верас”, што месціцца ў Зэльвенскім раёне, адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае развіццю агратурызму на Беларусі.

Гарадзенскі музычны праект “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!” прадставіў дэбютны кліп (відэа)

|

Гурт з самай доўгай на гарадзенскай сцэне назвай “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!” 17 верасня прадставіў сваё першае музычнае відэа, знятае да новага сінглу “Сэрца разбіта”.

Галерэя “Крыга” запрашае на творчую сустрэчу з Алесем Чобатам

|

Магчымасць убачыць і пачуць паэта з’явіцца ў прыхільнікаў ягонай творчасці 23 верасня а 17-й гадзіне.

Беларусі нумар часопіса “Mówią Wieki” прэзентуюць у Гродне

|

Прэзентацыя беларускага нумара польскага гістарычнага часопіса “Mówią Wieki” пройдзе ў Гродне ў аўторак 16 верасня. Нумар прысвечаны 500-годдзю бітвы пад Оршай.

Алесь Бяляцкі выступіць у Гродне

|

У сераду, 17 верасня, у Гродне выступіць праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.

Гарадзенскі студэнт даследаваў знакі на сценах Каложы

Гарадзенец Алесь Перагудаў, што навучаецца на гістфаку ў Купалаўскім універсітэце, зрабіў унікальнае даследаванне па Каложскай царкве. Маладзён разам з сябрам перапісаў і сістэматызаваў знакі, знойдзеныя імі на плінфе будынка. Праца каштавала ім некалькі дзён вольнага часу, аднак, як аказалася, такога даследавання да іх ніхто не рабіў.

Кірмаш Еўрапейскіх Магчымасцяў прайшоў у Гродне

|

Гарадзенская моладзь дазналася пра Еўрапейскія магчымасці ў рамках “Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2014” 13 верасня. Сустрэчу зарганізавалі ГА “Цэнтр ”Трэці сектар”, ініцыятыва “Дом узаемаразумення”, каманда сайта “Адукацыя.Інфо” і Цэнтра шведскіх даследванняў.