На “Кірмашы праектаў” у Гродне прадставілі дзевяць культурніцкіх ініцыятыў

|

Чарговы “Кірмаш праектаў”, які адбыўся 21 студзеня ў Гродне, стаў працягам дыскусіі ў межах гарадзенскай грамадскай супольнасці з нагоды атрымання горадам статусу культурнай сталіцы Беларусі. Але на гэты раз былі прапанаваныя не проста ідэі, а канкрэтныя праекты.

Міс Гродна 2014: Ігар Леговіч пра гісторыю, перапынак і адраджэнне

|

У Гродна вяртаецца папулярны некалі конкурс “Міс Гродна”. Карэспандэнтка “Твайго стылю” паразмаўляла з прадпрымальнікам Ігарам Леговічам, які стварыў і прадзюсаваў гарадзенскі конкурс прыгажосці з 1987 да 2005 года.

На футбольны чэмпіянат у Ліду з’едуцца святары з 13 краін

|

Каля 170 каталіцкіх святароў будуць удзельнічаць у VIII Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў 24-28 лютага 2014 года.

Гарадзенскі гурт Pet Nihil выпусціў новы альбом

| Без катэгорыі

Панк/хардкор гурт з Гродна Pet Nihil, які ў пачатку 2000-х перажываў уздым папулярнасці, выпусціў новы альбом пасля дзевяці год маўчання. Трэці электрычны альбом каманды мае назву “Spit”.

Мастак Уладзімір Кіслы ведае, як уратаваць Каложу

|

Супрацоўнік музею гісторыі рэлігіі ў Горадні Уладзімір Кіслы толькі што перадаў у адзін з касцёлаў сваю апошнюю знаходку. Яму далі на рэстаўрацыю невялікую карціну, а пад ёй ён знайшоў даўнейшую і больш па-майстэрску выкананую.

Акустычныя вечары ў рэстаране “Тапаз” заціраюць межы паміж музыкамі і слухачамі

Вечары, якія ладзіць у рэстаране “Тапаз” Максім Скавіньскі, дапамагаюць вулічным музыкам перачакаць зіму. Дзякуючы рэгулярным выступам музыкі не толькі захоўваюць добрую форму да пачатку вулічнага сезону, але маюць таксама магчымасць прэзентаваць свой талент больш патрабавальнай публіцы.

У Дзятлаўскім раёне на вуліцы замёрз мужчына

|

Пенсіянер 1953 года нараджэння пайшоў з хаты ўвечары 20 студзеня, паведамляе belta.by.


Беларусы стварылі ў Польшчы нелегальную фабрыку цыгарэт

Беластоцкая паліцыя выявіла ў Сакулцы падпольную фабрыку цыгарэт. Яна знаходзілася ў звычайнай кватэры, якую здымалі беларусы.

Запрашаем на ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм!

|

ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў антыкафэ “Живое время” ў пятніцу 24 студзеня. Тэма слэму – вольная. Акрамя паэзіі ў выкананні гарадзенскіх аўтараў, прысутныя пачуюць таксама госця з Мінска – паэта Віталя Рыжкова.

Больш за 7000 чалавек перайшло мяжу ў Кузніцы пешкі

Усё больш чалавек карыстаецца магчымасцю перайсці мяжу ў “Брузгах-Кузніцы” пешкі. Па інфармацыі польскіх мытнікаў, за першыя тры тыдні студзеня гэтак зрабіла больш за 7000 чалавек. У большасць гэтыя людзі ішлі на закупы ў крамы Кузніцы Беластоцкай.