Гарадзенскі дыджэй і зорны Крысціян Бёрнс выдалі сумесны кліп (ВIДЭА)

Арцём Арстон родам з Верцялішак. Менавіта там ужо на працягу некалькіх гадоў ён піша музыку. Усё пачыналася  з цікавасці да музыкі, што стала хобі, а потым перарасла ў нешта яшчэ большае. Зараз Арцём – вядомая асоба не толькі ў Гродне, але і ва ўсім свеце. Яго трэкі слухаюць ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. Днямі выйшаў дэбютны кліп Арцёма,  які стаў вынікам сумеснай працы гарадзенца з  вядомым англійскім музыкам Крысціянам Бёрнсам.

Чарговая параза хакейнага “Нёмана”

|

Пасля буйных хатніх перамог “Нёман” зноў прайграе на выездзе. Гэтым разам – салігорскаму “Шахцёру”.

У матчы “Нёман” – “Белшына” мацнейшага не выявілі

|

У 16 туры чэмпіянату Беларусі па футболe гарадзенскі “Нёман” згуляў унічыю на выездзе з бабруйскай “Белшынай”. 

Россыпы і самародкі: cуботні ранак на вуліцы Савецкай (Шмат фота)

| Без катэгорыі

Вуліца Савецкая ў Гродне – менавіта тое месца, дзе можна пабачыць і набыць вырабы мясцовых майстроў-рамеснікаў і мастакаў. А суботні ранак спякопнага лета – адмысловы час для прыемнага шпацыру. 

У Гродне высвятлялі як беларусу выжыць у Кітаі

Выходным днём 15 жніўня ў парку Жылібера сабраліся студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову. Галоўная мэта сустрэчы – высветліць: Як беларусу выжыць у Кітаі.

 

“Вясновы паланэз” гучыць у музеі Міхала Клеафаса Агінскага

Вось ужо другі важкі падарунак за апошнія паўгода робіць музею Міхала Клеафаса Агінскага вядомы мінскі фотамастак Віталь Раковіч. Гэта выстава мастацкіх фатаграфій пад назвай “Веснавы паланэз”. Папярэдняя выстава насіла назву “Зімовы паланэз”, а дзве наступныя, як ужо можна здагадацца, будуць прысвечаны наступным порам года. Дакладней кажучы, прыгажосці сядзібы ў розныя поры году.

“Гарадзенская лялька” з “Адданым сэрцам”: майстры зладзілі продаж цацак на карысць бяздомных жывёлаў

|

Майстры клуба “Гарадзенская лялька”   арганізавалі дабрачынную выставу-продаж цацак уласнаручнага вырабу на карысць арганізацыі “Преданное сердце”, што займаецца дапамогай бяздомным жывёлам.

Святкаванне Дня польскага войска на Гарадзеншчыне

|

Непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў у Беларусі супольна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні арганізавалі святкаванне Дня польскага войска на Гарадзеншчыне.

Авіятары збяруцца ў Шчучыне, каб палятаць з нагоды дня ВПС

Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага моладзевага аб’яднання аматараў авіяцыі “Точный” Андрэй Чарнышоў. Прафесійныя лётчыкі на лёгкаматорных самалётах зляцяцца ў Шчучын з усёй Беларусі, каб ушанаваць ветэранаў ВПС і разам сустрэць прафесійнае свята ваенных лётчыкаў, што адзначаецца ў Беларусі 16 жніўня. 

Азёры: вяртанне ў дзяцінства

У кожнага з нас ёсць сваё месца, куды хочацца вяртацца. Для мяне такім месцам з’яўляецца вёска Азеры.