Саступілі найбліжэйшым канкурэнтам

|

Хакеісты “Нёмана” прайгралі ўчора ў гасцёх магілёўскаму “Хімвалакну” з лікам 3-7. У выніку каманда Дзмітрыя Краўчанкі апусцілася з пятага на шостае месца, прапусціўшы наперад якраз магілёўцаў.

Пераехаў і ўцёк

|

У Карэліцкім раёне кіроўца пераехаў у суботу 24-х гадовую дзяўчыну ды кінуў яе паміраць на дарозе. Схавацца ад пакарання дзяцюк спрабаваў у брата ў Лідзе.

З распродажу на елку

Без навагодняй тэмы цяпер не абыходзіцца ніводнае паважаючае сабе СМІ. Фотагалерэя на ТС таксама не засталася ў баку. Карэспандэнтка Аляксандра Маслава на працягу ўсяго сезона перадкалядных распродажаў старанна набывала цацкі і розную іншую прыемную дробязь, а потым сфатаграфавала ўсё гэта на сваёй ялінцы. Вясёлых святаў, шаноўны user!

Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот

У жудасны мароз, калi бедныя ШМЖэшкі чапляліся да мінакоў з пытаннямі, нехта пiў гарбату дома… Э-эх-хх….Змерзлую душу грэла адна думка – пра надыходзячыя святы. І як будзе добра сабрацца ўсёй сям’ёй за сталом, паразмаўляць, пад’есці і… паваражыць.

«Дай Дарогу» – гарадзенцам

На мінулым тыдні ў госці да гарадзенцаў завітаў гурт з Брэсту «Дай Дарогу». На канцэрце іх чакалі доўга і нецярпліва: пакуль «на разагрэве» выступалі іншыя гурты, зал заўважна сумаваў. Але ж варта было з’явіцца «Дай Дарогу», як зал узарваўся ад захаплення.

Дзе і як адпачыць 25 – 31 снежня

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік»: «Пікап: Флірт без правілаў» (рамантычная камедыя, Расія**) – 25, 26, 27 снежня ( 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00 (падоўжаны). Дзецям: «Навагодняя ноч» – 26, 27 снежня (10.30).Стэрэазала ў фармаце 5D (11 праграм) – кожны дзень з 10.00 да 21.00. Тэл.: 53-19-42.   У кінатэатры «Чырвоная зорка» «Аватар» (фантастычны […]

Фотапогляд Андрэя Іванова

| Без катэгорыі

Без каментароў…

«Аватар», як прыклад спалучэння

Упершыню здарылася так, што два нашых вопытных і самабытных аўтара напісалі рэцэнзію на адну і тую ж стужку і даслалі тэксты ў рэдакцыю ў адзін і той жа момант. Гэта – добры знак. Можа быць, у наступным годзе пад кожнай з рубрык будзе змяшчацца па некалькі публікацый адразу. ТС патаўсцее і падрасце… Рэцэнзіі цікавыя і розныя, як цікавыя і розныя аўтары – Лёша Шота і Ўсевалад Шлыкаў

Зімовы футбол у Гродна

|

Кожную зіму ў Гродна праводзіцца традыцыйны зімовы аматарскі турнір па футболе, які ладзіць гарадзенская абласная федэрацыя футболу больш за пятнаццаць гадоў запар. Чэмпіянат стартуе ў сярэдзіне лістападу і заканчваецца ў лютым. Гульні праходзяць па выходных днях.

Праменад па Вуперталеўскім звярынцы

| Без катэгорыі

Горад Вуперталь у Нямеччыне па колькасці гараджан нагадвае Гродна: у ім жывуць амаль 400 000 вупертальцаў. Ёсць тут і звярынец… На гэтым параўнанні скончваюцца.