У хакейнага “Нёмана” зноў праблемы: пятая параза запар

Гарадзенскі “Нёман” не ведае перамог ўжо пяць матчаў запар. На гэты раз чырвона-чорныя саступілі ў Мінску мясцоваму “Юнацтву”.

У Беластоку зафіксавалі першы за два гады выпадак свінога грыпу

Першы ў Падляшскім ваяводстве выпадак захворвання свіным грыпам выявілі ў Беластоку. Наяўнасць вірусу AH1N1 у 73-гадовага мужчыны пацвердзілі лабараторныя аналізы. Як аказалася, мужчына не быў раней вакцынаваны супраць віруса. Яго стан не патрабуе шпіталізацыі.

На Нёмане акальцавалі і перапісалі лебедзяў-шыпуноў

У сусветны дзень водна-балотных угоддзяў гарадзенскія арнітолагі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Вінчэўскага упершыню ў гэтым годзе акальцавалі лебедзяў-шыпуноў.

НЛА за вакном і стрэлы на вуліцы: гарадзенскія выратавальнікі падзяліліся смешнымі званкамі на нумар “101”

|

На сайце абласнога ўпраўлення МНС абнавілася рубрыка, у якой выкладаюцца аўдыёфайлы з кур’ёзнымі зваротамі да выратавальнікаў. Апошні раз яна абнаўлялася ажно два гады таму.

Гродзенская філармонія сустрэла чарговы дзень нараджэння “ў выгнанні”

|

Гродзенская абласная філармонія пачала працу 29 гадоў таму – 1 лютага 1987 года. Пачаткова яна размяшчалася па вуліцы Савецкай, 8, а канцэрты праводзіла насупраць – у канцэртнай зале “Гродна”. У 2002 годзе філармонія пераехала ў былы Палаца культуры хімікаў. А цяпер яна набліжаецца да юбілею без уласнага будынка і канцэртнай залы, якія ператварыліся ў праблемны для горада даўгабуд.

У Гродне з’явілася новая інтэлектуальная гульня MusQuiz

Гульню на мінулым тыдні прэзентавалі стваральнікі ўжо вядомага PubQuiz. Новы MusQuiz – гульня па музыцы і гуках. Пераможцы першай сустрэчы выйгралі олдскульную прыстаўку, набор петардаў і пакет смачнасцяў. 

Пачынаецца прыём заявак на юбілейны конкурс “Гарадзенская беларусачка”

У канцы красавіка ў Гродне адбудзецца Х гарадскі фольк-конкурс “Гарадзенская беларусачка – 2016”. Каб паўдзельнічаць у конкурсе прыгажуням трэба даслаць арганізатарам анкету да 20 лютага.

Гродна ў Instagram: апошні тыдзень студзеня і развітанне са снегам

|

З невялікім спазненнем прэзентуем падборку лепшых і цікавейшых, на наш погляд, фотаздымкаў Гродна з сацсеткі Instagram за мінулы тыдзень.

Футбольны “Нёман” у міжсезонні: страты і набыцці, зборы ў Гродне і праца з заўзятарамі

Гарадзенскі “Нёман” ва ўзмоцненым рэжыме рыхтуецца да будучых збораў, якія ў гэтым годзе пройдуць у Гродне. Пра актуальныя справы каманды карэспандэнту “Твайго стылю” расказаў старшыня каманды Іван Варсовiч.

У Гродне шматдзетныя сем’і паўгода чакаюць кватэр, чаргу на якія сумленна адстаялі

Сацыяльны канфлікт выспявае вакол трох шматкватэрных дамоў у мікрараёне Альшанка. Гэта будынкі па вуліцы Агінскага, 21, 27 і 29. У нядзелю прайшоў сход жыхароў дому №27, якія ад жніўня не могуць заехаць у абяцаныя ім кватэры.