Толькі без панікі! Што рабіць, калі на “Азоце” здарыцца аварыя?

|

На мінулым тыдні горад ускалыхнула навіна пра аварыю на прадпрыемстве “Гродна Азот”. Аварыя была не сур’ёзная і яе хутка ліквідавалі, але ў сацсетках яшчэ доўгі час абмяркоўвалі, як жыць побач з небяспечным прамысловым гігантам. “Твой стыль” высветліў, якія ўвогуле аварыі магчымы на “Азоце” і што рабіць, калі гук апавяшчальнай сірэны раптам стане не трэніровачным.

У цэнтры Гродна ў адмыслова збудаваным катэджы адкрываецца дзіцячы дом сямейнага тыпу

Літаральна за тры месяцы ў Гродне з нуля пабудавалі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ужо 5 лістапада ён зможа прыняць новую прыёмную сям’ю. Гэта першы ў горадзе дом збудаваны адмыслова для гэтых мэтаў.

У Гродне пройдзе творчая сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам “У гонар святога Губерта”

|

Сустрэча адбудзецца 4 лістапада ў зале ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а. Пачатак у 19.00.

Падрыхтоўка да хабару, злоўжыванне ўладай і дыскрэдытацыя галіны. У Гродне судзяць былых кіраўнікоў “Беллегпрама”

Справу былых старшыні канцэрна “Беллегпрам” Міхаіла Сучкова, дырэктаркі Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Валянціны Венскоўскай і памочніка дырэктара кампаніі “Флексамір” Віталя Разоўскага пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 2 лістапада. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да атрымання хабару, дачы хабару, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і халатнасці.

Ад прэзерватываў да абязбольваючых: што гарадзенцы купляюць ноччу ў дзяжурнай аптэцы?

Ноччу забалеў жывот і пад рукой не аказалася таблетак? А можа запланавана ноч кахання і чагосьці не хапае? У горадзе ёсьць кругласутачныя аптэкі, якія выратуюць. Іх супрацоўнікі штоноч дапамагаюць выбраць лепшыя сродкі ад болю галавы і зубоў, кансультуюць па прэзерватывах, а часам нават ратуюць жыцці. 

Каля гродзенскага аўтавакзала сабраліся пажарныя машыны: з падвала бара “Караван” валіць дым

Пажар у бары “Караван” здарыўся каля поўдня 3 лістапада. Па папярэдняй версіі прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў падвале будынка.

Школа, аспірантура, коледж АБСЕ і кнігі. Чым займаюцца звольненыя гарадзенскія выкладчыкі?

Ніхто са звольненых у апошнія гады з ГрДУ выкладчыкаў ні пра што не шкадуе. Былым калегам спачуваюць ды з большага прабачылі.

Глава “Біякома” Андрэй Паўлоўскі ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў на 144 млрд

|

Кіраўніцтва групы кампаній “Біяком” падазраецца ў распрацоўцы і рэалізацыі злачыннай схемы з удзелам падкантрольных замежных фірм з васьмі краін, паведамілі ў прэс-службе КДБ.

Невысокі заробак, расстанне з сям’ёй, моўныя бар’еры. Які лёс апошняга легіянера ў Гродне?

|

Да завяршэння падыходзіць чарговы футбольны сезон. “Нёман” датэрмінова забяспечыў сабе прапіску ў Вышэйшай лізе і апошнія туры грае ў спакойны футбол, які павінен спадабацца гледачу. З усіх легіянераў, заяўленых у пачатку сезону, у камандзе застаўся толькі камерунец Бебе. Ён хоча гуляць у Гродне нягледзячы на малыя заробкі, расстане з сям’ёй і побытавы расізм гарадзенцаў.

Гарадзенец прапануе запусціць у горадзе рэтра-аўтобус, які дапаможа “патрапіць у мінулае”

|

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапаноўвае з дапамогай гарадскіх аўтобусаў папулярызоўваць беларускую гісторыю.