У Гродне пройдзе фестываль чэскага і славацкага кіно

Гроднааблвідэапракат, амбасады Чэскай і Славацкай рэспублік з 23 да 26 траўня прадставяць гарадзенскім аматарам кіно 6 стужак.

Пачаўся набор на навучальны курс і ўдзел у міжнародных місіях па назіранні за выбарамі

|

Маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць досвед назірання за выбарамі і ў далейшым далучыцца да каманды назіральнікаў у Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (EOTP).

Сумесны канцэрт Таццяны Салаўёвай і групы ТАД пройдзе ў Новым замку

|

22 траўня гарадзенцаў чакае канцэрт-перфоманс вядомай выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Салаўёвай і групы сучаснай харэаграфіі ТАД.

“Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”. Прэзентацыя новага выдання “Гарадзенскай бібліятэкі”

|

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” запрашае на прэзентацыю першага ў гісторыі мультымедыйнага праекта “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”.

Вашай увазе каляровая брашура і дыск, дзе знойдзеце ўнікальныя здымкі славутага храма, яго гісторыю і знішчэнне, успаміны гарадзенцаў, а таксама грунтоўныя даследванні гісторыкаў.

“Усе жанчыны вымушаныя быць мужнымі”

Удзельніца сёлетняга 5-га нацыянальнага конкурсу “Жанчына года” Ірына Фрэнкель са Смаргоні, онкапацыентка і маці онкапацыента, распавяла “Твайму стылю” пра жаночую мужнасць.

Літоўца, які выпраменьваў радыяцыю, не пусцілі ў Беларусь

|

Астравецкія памежнікі зафіксавалі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыйнага выпраменьвання… ў 325 разоў!

Пяць лыжак заціркі – 2

20 траўня Юрыю Камягіну спаўняецца 50 год. Мы віншуем аўтара “ТС” з гэтай датай і жадаем яму добрага здароўя і поспехаў у творчасці. Матэрыялы юбіляра, часамі вострыя і нечаканыя, заўсёды выклікаюць цікавасць у чытача. Як кажа сам аўтар, ён вельмі любіць глытаць архіўны пыл, таму прапануе вашай увазе артыкул, прысвечаны яго любімай гістарычнай тэме.

Скончыўся прыём прац на фотаконкурс “Эка-вандроўка па Гародні”

|

З 20 да 23 траўня чытачы “Твайго стылю” могуць галасаваць за ўпадабаныя здымкі, каб вызначыць уладальніка прыза чытацкіх сімпатый.

Гродзенскія выратавальнікі абаранілі людзей ад нападаў варон

У суботу вечарам гарадзенцы пачалі звяртацца ў службу 101 са скаргамі на агрэсіўныя паводзіны птушак.

Гарачыня адступае

Надвор’е на Гарадзеншчыне пакуль застаецца на 6 ºС цяплейшым за кліматычную норму, але ўжо ад сёння гарачыня спадзе і, паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, чакаюцца амаль штодзённыя дажджы.