Гарадзенец збіў двух пенсіянераў з-за таго, што яны прайшлі па яго раёне

|

У нядзелю, 14 жніўня, п’яны раней не судзімы гарадзенец 1998 года нараджэння на вуліцы Паповіча збіў двух пенсіянераў, якія ішлі ў госці да сваякоў. Хулігана затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе гарадзенскай міліцыі.

Станіславоўскую кафлярню ў Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны

|

Савет міністраў 2 жніўня ўнёс будынкі Станіславоўскай кафлярні ў Гродне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яшчэ тры гады таму гэта прапанавалі зрабіць гарадзенскія гісторыкі. Разам з кафлярняй у спіс трапілі яшчэ амаль 40 аб’ектаў па ўсёй Беларусі.

У Гродне склалі спіс вуліц, дзе на дамах нельга ўсталёўваць антэны і кандыцыянеры

|

Гарвыканкам вызначыў спіс вуліц, на якіх на фасадах дамоў нельга ўсталёўваць антэны ды іншыя канструкцыі. Гэта тычыцца будынкаў, што выходзяць на галоўныя вуліцы горада, а таксама тых, што ёсць у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, піша “Гродзенская праўда”.

У Гродне пашыраецца сетка GPON: хуткі інтэрнэт з’явіцца яшчэ ў амаль 70 дамах

|

“Белтэлекам” працягвае распаўсюджваць аптвалакно ў Гродне, паведамляе сайт кампаніі. Зараз мадэрнізуецца тэлефонная лінія ў асобных дамах у ваколіцах Фолюша, Дзевятоўкі і Вішняўца. Стары медны кабель замяняецца на аптычны. Змяняюцца таксама нумары тэлефонаў.

На Гарадзеншчыне зноў знайшлі фальшывыя дэнамінаваныя рублі

|

Чарговая фальшывая купюра наміналам 20 рублёў была выяўлена ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта 15 жніўня паведаміла прэс-служба абласнога УУС.

Праваахоўнікі падцвердзілі факт забойства гарадзенскага таксіста

|

Звесткі з сацыяльных сетак пра знікненне а пасля і пра гібель гарадзенскага таксіста, што з’явіліся 14 і 15 жніўня, атрымалі афіцыйнае падцверджанне. Намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гродна Аляксандр Траско пракаментаваў абставіны злачынства.

У Гродне адбудзецца воркшоп «Асабістая справа» для дзяўчат

|

16 жніўня ў рамках праекта «[НЕ] Жаночае справа» стартуе серыя адукацыйных мерапрыемстваў для жанчын. Каманда лектараў пры падтрымцы інтэрнэт-крамы Lamoda наведае Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў і Гомель, дзе правядуць воркшопы аб тым, як запусціць у Беларусі сваю справу, няхай гэта будзе ўласны бізнес або грамадская ініцыятыва. Другі воркшоп пройдзе ў Гродне, у 19:00 18 жніўня.

Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч

У Гродне знайшлі цела таксіста, якога шукалі больш за суткі. Паводле папярэдняй версіі, што яму нанеслі ўдар каменем па галаве, а пасля задушылі. Смерць гарадзенца пацвердзілi cваякi.

Mirum Music Festival 2016: што запомнім?

Другі дзень фестывалю, 14 жніўня, закончыўся дажджом і доўгачаканым канцэртам украінскага гурта Onuka, які выступіў класна ды на высокім узроўні. З фестывалю мы запомнім таксама іншыя “выступленні” – мужчын, што любляць распранацца.

У Гродне знік таксіст – машыну знайшлі ў лесе

|

Гарадзенскі таксіст не вярнуўся з начной змены 14 жніўня. Яго машыну знайшлі ў лесе недалёка ад Гродна.