Абаронца жывёлаў супраць спецаўтагаспадаркі

Сёння у судзе  Ленінскага раёна Гродна пачаўся  разгляд справы Элы Ласончык супраць “Спецаўтагаспадаркі”.  Спадарыня Ласончык патрабуе ад гэтага прадпрыемства прадстаўлення звестак пра колькасць адлоўленных і забітых у Гродне бадзялых катоў і сабак.

Гарадзенскі журналіст выступіць сведкам у Вярхоўным судзе

|

Вярхоўны суд пачне разглядаць 17 сакавіка скаргу грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне з боку Міністэрства юстыцыі. Сведкам па гэтай справе будзе гарадзенскі журналіст Алесь Дзянісаў.

Казюкі сталі нагодай для прэс-канферэнцыі па польскім пытанні

|

Сёння ў Гродне адчынілася свята народных майстроў “Казюкі”. Прымеркаваная да гэтай падзеі прэс-канферэнцыя стала адначасова нагодай для дыскусіі пра сітуацыю вакол Саюзу палякаў у Беларусі.

Чакаем аўтара юбілейнага каментара ў “Тваім стылі”

|

Чалавека, які дашле двухтысячны каментар, чакае фірмовая кашулька ад рэдакцыі “Твайго стылю”. Па нашых прагнозах, юбілейная падзея здарыцца ўжо на наступным тыдні! Не змарнуйце шанс!

Ці змогуць інваліды карыстацца створанымі для іх умовамі?

|

Людзі, якія суправаджаюць інвалідаў, змогуць карыстацца прыгарадным транспартам бясплатна. Гэта вынікае з адмысловага ўказа прэзідэнта, падпісанага 1 сакавіка.

Слупск адклаў падпісанне партнёрскай дамовы з Гродна

|

Улады польскага горада палічылі, што рашэнне аб пачатку супрацоўніцтва з Гродна неабходна адкласці да моманту спынення парушэнняў правоў польскай меншасці ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне было зацверджана ўчора на паседжанні гарадской Рады Слупска.

Тысячы прыгожых і танных кветак ў крамах горада

|

Каля 12 тысяч канфіскаваных жывых кветак перададзена ў гандлёвую сетку горада. Яны прадаюцца ў крамах зеленгасу, такіх як “Фіялка” на Горкага і “Арніка” на Тэльмана. Як паведамілі ТС ў “Фіялцы” канфіскаваныя ружы высокай якасці, і каб прадаваліся не як канфіскат, то каштавалі б нашмат болей.

Электраэнэргія з паветра будзе вырабляцца ля Наваградка

|

Пад Наваградкам будуць выкарыстоўваць энергію ветра для атрымання электрычнасці. Распрацаваны праект, які ўжо прайшоў усе патрэбныя экспертызы.

У Ашмянах з’явіўся антыкарупцыйны інтэрнат

|

Яго першымі жыхарамі стануць мытнікі з Віцебска ды Магілёва, якія будуць камандыраваныя на службу на Гарадзеншчыну. Такім чынам беларуская мытня збіраецца змагацца з карупцыяй у сваіх шэрагах.

Fair Play па-гарадзенску

|

Футбалісты “Нёмана” адмаўляліся прабіць пенальці, несправядліва прызначаны ў браму суперніка. Незвычайнае здарэнне мела месца ў таварысцкай гульні супраць казахскага “Іртыша”, якая адбылася ў Турцыі, дзе гарадзенцы рыхтуюцца да новага сезона.