Ці можа стаць турыстычным аб’ектам гарадзенская тэлевежа?

|

У аўторак пачаліся працы па афарбоўцы тэлевізійнай вежы ў Гродне. Фотаздымкі, якія выклаў адзін з берасцейскіх прамысловых альпіністаў, што працуюць на вежы, адразу сталі хітом інтэрнэта.

Краявіды сапраўды захапляльныя. Тым больш, гарадзенская тэлевежа – адна з самых высокіх у Беларусі. Ажно 250 метраў над зямлёю!

У Гродне ўшанавалі памяць польскіх жаўнераў

|

У чацвер 15 жніўня на вайсковых могілках у Гродне прайшло ўшанаванне памяці польскіх жаўнераў. Мерапрыемства з удзелам Генеральнага консула Польшчы Анджэя Хадкевіча і дэпутата польскага Сейму Кшыштафа Юргеля сабрала каля 50 чалавек.

Гарадзенскія палякі ладзяць прагляд вулічных і дваравых музычных гуртоў

|

20 кастрычніка Саюз палякаў у Беларусі арганізуе ў Гродне Фестываль-прагляд вулічных і дваравых музычных калектываў. Гэта першае мерапрыемства такога тыпу, якое накіравана на папулярызацыю гарадскога фальклора і дваравой музыкі.

На пленэры выразалі з дрэва гадзіннік Фарнага касцёла і Алесю з песні “Сяброў”

| Без катэгорыі

Ля Гродна, на тэрыторыі сядзібы Каробчыцы, 15 жніўня завяршыўся V міжнародны пленэр разьбяроў па дрэве, у якім удзельнічалі майстры з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.

Вандроўка па Старым Гродне. Частка ІХ. У пачатку вуліцы Савецкай

|

Мы выходзім на вуліцу Савецкую, першая і самая старая назва якой – Віленская. Людзей на гэтай вуліцы і ў канцы ХІХ ст. было не меней чым сёння. Якіх каларытных асобаў тут толькі няма – і джэнтэльмены, і хлопчыкі, і нават прачкі з кашамі бялізны.

“Каробчыцы” ўжо пазбавіліся ад усіх свінняў

Тое, што ў Гродзенскай вобласці поўным ходам ідзе “паляванне” на ўсё, што рохкае, даўно не сакрэт. Але хто б мог падумаць, што, паехаўшы адпачываць на выходных у агратурыстычны комплекс “Каробчыцы”, мне зноў прыйдзецца бедаваць з нагоды нялёгкага свінскага лёсу.

Гарадзенскі ўніверсітэт распрацаваў лагатып для Ліды

Восем вар’янтаў лагатыпа Ліды праставіла працоўная група Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Прапанаваныя лога змешчаныя ў інтэрнэце, каб кожны жадаючы мог іх ацаніць.

Ёнас Страздаўскас: “Я прывёз туман з Літвы”

Выставу “Адлюстраванне” ў галерэі “Крыга” прадставілі беларуская мастачка Валянціна Шоба і літоўскі фатограф Ёнас Страздаўскас.

Чырвоны Крыж збірае канцтавары для дзяцей з незабяспечаных сямей

|

Гродзенская абласная арганізацыя Таварыства ладзіць акцыю “Разам збярэм дзяцей у школу!”

Гродзенская фірма схавала ад падаткаў 3 мільярды рублёў

|

Прыватнае прадпрыемства займалася гандлем цыгарэт.

Толькі за 10 месяцаў прадпрымальнікі схавалі ад падаткаабкладання прыбытак  на суму каля 3 мільярдаў.