Гарадзенскія фарты – другая Катынь?

|

Такую версію не выключаюць польскія гісторыкі, якія даследуюць лёс зніклых без вестак ахвяраў “Аўгустоўскай аблавы” 1945 г. Супрацоўнікі НКВД з дапамогай савецкіх і польскіх вайсковых частак затрымалі тады ў ваколіцах Аўгустова і Сувалак каля 2 тыс. чалавек, якіх падазравалі ў сувязях з антысавецкім падполлем.

Воранаўскі прывід

|

Восем падлеткаў бачылі ноччу ў Воранаве нешта падобнае, па іх словах, на прывід. Зараз жыхары мястэчка абмяркоўваюць зробленыя юнакамі фотаздымкі.

Ліда ў рытме электра-танцаў. На чарзе Гродна

|

Паказальнымі выступамі на вуліцах горада скончыліся ў Лідзе спаборніцтвы па тэктоніку. У першы дзень жніўня аматары моднага танцавальнага руху змагаліся за права называцца лепшымі танцорамі ў дуэлях сам на сам. Эстафету ад Ліды прымае Гродна.

“Нёман” падрэзаў “Крылы Саветаў”

|

З валявой перамогі пачалі новы сезон хакеісты гарадзенскага “Нёмана”. Учора ў таварысцкай сустрэчы наша каманда адолела на сваёй пляцоўцы расійскія “Крылья Советов”.

Смерць на ўзрост не зважае

|

Хлопец з дзяўчынай загінулі ў апошні дзень ліпеня ў Воранаўскім раёне пад коламі аўтамабіля. Больш пашанцавала двум школьніцам, якія патрапілі пад колы ў нядзелю на праспекце Касманаўтаў у Гродне.

Паветрана-дэсантныя войскі адзначаюць сваё прафесійнае свята

|

2 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень дэсантнікаў і 80-годдзе Паветрана-дэсантных войскаў. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню дэсантнікаў, пройдуць у Брэсце, Віцебску, Мар’інай Горцы, Наваполацку. Сваё свята адзначылі сёння і гарадзенскія ветэраны дэсантных войскаў.

Гульня памяці Ларысы Геніюш

|

З 9 па 13 жніўня будзе праводзіцца фотапаляванне па творах Ларысы Геніюш, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі.

Зэльва запрашае на 100-годдзе Ларысы Геніюш

У суботу, 7 жніўня, творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыць 100-годдзе з дня нараджэння беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Геніюш.

Спаборніцтва для аматараў ровара ў дысцыпліне крос-кантры

|

Гонка для аматараў веласпорту адбудзецца 8 жніўня ў лесапарку “Румлёва”, старт – у 10 гадзін раніцы.

Горадня і польскі горад Слупск падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

|

30 ліпеня у Слупску была падпісана дамова аб супрацоўніцтве, якая стварае прававыя рамкі для пашырэння кантактаў паміж гарадамі ў адукацыйнай, культурнай і эканамічнай сферах.