Пашкадаваў курыцу

|

Юнак трапіў у аварыю, спрабуючы аб’ехаць птушку.

Футбалісты “Нёмана” замацаваліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы

|

Пасля сканчэння другога круга чэмпіянату краіны гарадзенцы займаюць шостае месца. У 10-ці апошніх сустрэчах гарадзенцы прайгралі толькі адзін раз.

Рыба ў Нёмане гінула з-за недахопу кіслароду

|

Спецыялісты Гродзенскай абласной Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету мяркуюць, што рыба ў зоне затаплення водасховішчам для ГЭС гінула з-за змены гідралагічнага і гідрахімічнага рэжыму.

Мапа Наваградчыны 1791 года выстаўлена на інтэрнэт-аўкцыён

|

На ebay з’явіліся тры арыгінальныя мапы зямель Вялікага княства Літоўскага: Берасцейшчыны, Наваградчыны і Полаччыны.

Добрай раніцы, рабы!

|

Такі надпіс ўжо некалькі тыдняў сустракае гарадзенцаў на праспекце Кляцкова.

Індыйскі кірмаш у Гродне: што і колькі каштуе

| Без катэгорыі

Да 26 жнўня на стадыёне “Нёман” гарадзенцы маглі наведаць выставу тавараў з Індыі.

Кангрэс каталіцкіх СМІ адкрыўся ў Гродне

|

Першы ў гісторыі беларускага каталіцкага касцёла з’езд журналістаў распачаўся 24 жніўня а 17.00 у Гарадзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Ён праходзіць пад лозунгам «Каталікі – мы тут ёсць».

У крэйдавых кар’ерах Краснасельскага загінуў чалавек

|

У выніку няшчаснага выпадку ў крэйдавым кар’еры радовішча “Калядзічы-2” праводзіцца праверка па факце гібелі машыніста бульдозера, жыхара пасёлка Краснасельскага 1979 г. н., які быў збіты экскаватарам. Трагедыя здарылася 23 жніўня прыблізна каля 10.00

Ушанаванне памяці паэта Міхася Явара пройдзе на Мастоўшчыне

|

Заўтра 25 жніўня 2012 года у вёсках Лунна, Падабрны і Мінявічы Мастоўскага раёна адбудуцца літаратурныя чытанні і мерапрыемствы па ўшанаванню памяці Міхася Явара (Карася). Мерапрыемствы прымеркавана да 109 угодкаў нараджэння заходнебеларускага паэта.

У горадзе адбылося паляванне на лася

Сёння раніцай на тэрыторыю “Гроднахлебпрадукта”, што па вуліцы Перамогі, забег гадавалы лось. Некалькі нарадаў МНС, міліцыя і прадстаўнікі інспекцыі навакольнага асяроддзя прыехалі на месца з мэтай абяшкоджання і вывазу жывёлы.