Завершана рэстаўрацыя найстарэйшага алтара Гродзенскай катэдры

|

Год таму распачалася рэстаўрацыя адного з найстарэйшых алтароў у Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя і ўжо 29 верасня адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне.

Гарадзенскія палякі ўшанавалі памяць памерлых суайчыннікаў

|

17 верасня для савецкага народу быў святочным днём, для польскага – днём журбы. 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, каб Заходнюю Беларусь (ці Усходнія Крэсы) далучыць да Савецкай Беларусі.

Начная рыбалка можа каштаваць слонімцам шасці гадоў волі

|

Бацька з сынам і іх знаёмы ўначы забароненым спосабам вудзілі рыбу ў Шчары.

Праверка сувязі: у Гродне загудуць сірэны

|

Планавую праверку сістэмы апавяшчэння грамадзянскай абароны Гродзенскай вобласці правядуць 18 верасня.

Гарадзенцы наладзілі ў Мінску крымінальны бізнес па распаўсюдзе наркотыкаў

|

Больш за год яны прадавалі наркотыкі праз інтэрнэт. У сацыяльных сетках, на тэматычных парталах і форумах былі вядомыя пад нікамі «Свояк», «Sabakoed228», «Snoopyvip777».

За гэты час ніводны кліент не бачыў іх у твар.

Канцэрт польскай класічнай музыкі пройдзе ў гарадзенскім Новым замку

|

21 верасня творы Фрыдэрыка Шапэна, Караля Шыманоўскага, Вітальда Лютаслаўскага, Гражыны Бацэвіч зайграе аркестр Камернай філармоніі імя В.Лютаслаўскага з Ломжы.

Вандроўка па старым Гродне. Частка ХІV. Ад Аляксандраўскай Слабады да Кургана

|

Доўжым нашу вандроўку па мясцінах “непарадных”, тых, якія рэдка траплялі ў аб’ектыў фатографа і таму дайшлі да нас толькі асобнымі рэдкімі паштоўкамі, ды і тое не заўсёды вельмі добрай якасці.

У Кубку згуляем з БАТЭ

|

Учора ў Доме футбола адбылося лёсаванне ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе розыгрышу 2013/2014. Жэрабя падзяліла восем удзельнікаў гэтай стадыі на чатыры пары. Гэтыя супрацьстаянні будуць складацца з аднаго матчу, гаспадарамі якіх стануць першыя каманды гульняў.

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” ў авертайме абыгралi мінскае “Юнацтва”

|

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гарадзенскія хакеісты ўзялі верх над мiнскім “Юнацтвам” . Але перамога падапечным Дзмітрыя Краўчанкі далася з цяжкасцю. Толькі ў авертайме “Нёману” атрымалася вырваць перамогу.

Другі раз за месяц даражае бензін

|

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 17 верасня ў Беларусі зноў павысіцца кошт бензіну і дызельнага паліва.