Беларусь падпіша з суседнімі краінамі дамовы па выкарыстанні памежных рэк

У наступным годзе плануецца падпісанне міжурадавага пагаднення аб рацыянальным выкарыстанні і ахове транспамежных водаў паміж Беларуссю і Польшчай.

 

На Гродзеншчыне распачаўся сезон “дзіцячых” пажараў

Больш за дзесяць разоў сёлета гродзенскія выратавальнікі выязджалі на “дзіцячыя” пажары, а наперадзе летнія канікулы, калі школьнікі большую частку дня застаюцца без нагляду…

У Гродзенскіх крамах з’явяцца яшчэ тры натуральных прадукта харчавання

Права маркіраваць сваю прадукцыю знакам “Натуральны прадукт” атрымалі Гродзенскі кансервавы завод, мясакамбінат і Шчучынскі масласырзавод.

Восьмы рэспубліканскі экалагічны форум пройдзе ў Гародні

У праграме форума – прыродаахоўныя акцыі, канферэнцыі, фестывалі. Сярод мерапрыемстваў – фотаконкурс “Гэта твая зямля”, конкурс на лепшую ў барацьбе за зніжэнне забруджвання паветра аўтатранспартную арганізацыю, конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэму.

Вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой Стыль”

Больш за сотню артыкулаў, рэпартажаў, інтэрв’ю і фотаздымкаў было даслана на конкурс маладых журналістаў «Твой Стыль». Пераможцаў уганаравалі і адарылі прызамі ў часе святочнага закрыцця Фестывалю.

Яшчэ не позна заявіцца на Seven Festival

|

Сярод хэдлайнэраў фэсту, які пройдзе з 8 да 11 да ліпеня непадалёк ад беларускай мяжы, швейцарскі гурт Lacrimosa, а таксама Sepultura (Бразілія), The Legendary Pink Dots (Нідэрланды), Vader, Heart & Soul, Hey, Coma, Strange Attractor (Нідэрланды). У міжнародным конкурсе Беларусь прадставіць гурт Spita/\ь F. Яшчэ ёсць шанс атрымаць бясплатныя візы для ўдзелу ў Фэсце!

Фестываль маладзёвай журналістыкі: чакайма працягу

Трэці, апошні, дзень Фестывалю маладзёвай журналістыкі быў надзвычай насычаным, урачыстым і вельмі прыемным – акрамя майстар-класаў і прэзентацыяў, уручалі прызы пераможцам конкурсу, а таксама іншыя прыемнасці.

Гродна. Пятніца. “Крытычная маса”

|

У канцы тыдня на вуліцах Гродна ў чарговы раз з’явіцца “Крытычная маса”. Гарадзенскія веласіпедысты ў суправаджанні машын ДАІ праедуць 28 траўня каля 20 км. па вуліцах горада, каб паказаць, што яны з’яўляюцца роўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Гарадзенскі баксёр змагаўся за тытул чэмпіёна свету

|

У суботу ў Швайцарыі Андрэй Абраменка біўся за тытул IBC супраць дзейснага чэмпіёна свету ў другой паўсярэдняй вазе швайцарца Раберта Белге. Паядынак скончыўся ўнічыю, што дазволіла швайцарцу захаваць свой тытул.

Дзядуля пакрыўдзіўся ды паказаў прадаўцам азадак

|

Жанчыны пакрыўдзіліся ды выклікалі міліцыю. Цяпер у дачыненні да пенсіянера заведзеная крымінальная справа.