Паміж восенню і зімой: надвор’е у Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні будзе пераважна без ападкаў, ноччу тэмпература будзе апускацца да -4°, днём падымацца не вышэй за +2°.

Pokemon battle у Гродне сабраў сотні аматараў хіп-хопа

|

Больш за 250 удзельнікаў і 200 гледачоў з усёй Беларусі сабраў штогадовы танцавальны фестываль Pokemon battle. Удзельнікі змагаліся ў турніры за званне лепшага танцора 2015 года ў стылі фрыстайла.

Алтар Святой Тройцы ў Фарным касцёле адкрылі пасля двухгадовай рэстаўрацыі

|

Алтар, які адмыслоўцы з Беларусі і Польшчы рэстаўравалі амаль два гады, урачыста адкрылі і нанова асвяцілі ў час нядзельнай службы 22 лістапада.

Не самыя турыстычныя Канары. Частка IV: Старая сталіца – Лагуна

Цяперашняя сталіца Тэнэрыфэ Санта-Крус некалі была портам, а сам горад знаходзіўся трошку вышэй, што абумоўлівалася больш небяспечным становішчам. Працягваем публікаваць цыкл падарожных нататак гарадзенкі Наталлі, якая амаль выпадкова патрапіла на Канарскія выспы і правяла там не зусім курортны адпачынак.

На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў

Кнігі, цацкі, адзенне, кветкі і нават майстар-класы. Кожны, хто хацеў аддаць задарма непатрэбную яму, але добрую і цікавую рэч, мог зрабіць гэта 21 лістапада на чарговым гарадзенскім фрымаркеце.

Кубак Беларусі: “Нёман” здолеў вырваць нічыю ў першым матчы з мінскім “Дынама”

|

Гол Арцёма Канцавога на апошніх хвілінах матчу, якi прынес нiчыю, даў гарадзенцам добрую перавагу перад зваротнай хатняй гульнёй.

100 лялек, якія Жугжда дазволіў памацаць: Тэатр лялек адзначыў юбілей выставай і капуснікам

|

Выстава “35 год з лялькай па жыцці” адкрылася 20 лістапада ў Гарадзенскай выставачнай залі на вуліцы Ажэшкі. Тут можна ўбачыць лялькі і дэкарацыі з больш як дзесяці пастановак: “Балада пра белую вішню”, “Канёк Гарбунок”, “Цудоўная дудка”, “Самазабойца”, “Паляванне на Зубра” і іншых.

Малы памежны рух: як працуе, чаму беларускія ўлады супраць і калі ён з’явіцца на Гарадзеншчыне

|

Адцягваючы ўвядзенне малога памежнага руху, улады двойчы крыўдзяць беларусаў. Яны не праводзяць рэформы, каб прадукаваць у Беларусі якасныя і танныя тавары, і да таго ж штучна абмяжоўваюць мабільнасць людзей, каб тыя менш куплялі за мяжой. Пра малы памежны рух і яго перспектывы размаўлялі 20 лістапада на круглым стале ў Гродне.

“Нёман” рэабілітаваўся і буйна абыграў “Віцебск”

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі прынёс гарадзенцам важныя тры ачкі. Чырвона-чорныя ўпэўнена на сваім лёдзе абыгралі “Віцебск” з лікам 5:1.

Унікальныя зашчэпкі і сляды скарбашукальнікаў: экскурсія па былой Медыцынскай акадэміі Жылібера

Журналістка “Твайго стылю” прайшлася з краязнаўцам Наталляй Канюк па закінутым будынку, што чакае інвестара, і паспрабавала знайсці ўнікальныя рэчы, што пражылі два-тры стагоддзі. А таксам паглядзець, што змянілася ў акадэміі з часоў Жылібера.