Апошні фотафакт 2013 года

|

Глуханямыя просяць аб дапамозе ўзамен на сцяжкі з сімволікай надыходзячага чэмпіянату па хакеі. Акцыя адбываецца на рагу Сацыялістычнай і Кірава, Маркса. Гэта зафіксаваў на здымку карэспандэнт “Твайго стылю” 30 снежня, каля 15.00.

2013 год у “Тваім стылі”: частка І

|

Пра што пісаў “Твой стыль” у мінулым годзе, што хвалявала нашых аўтараў і чытачоў, што здарылася ў горадзе і рэгіёне – мы пераглядзелі ўсе публікацыі на нашым сайце ды выбралі, на наш погляд, самае важнае. Паколькі здарылася ў мінулым годзе нямала, прэзентуем вынікі года ў дзвюх частках. Першая – ад студзеня да чэрвеня 2013.

З Новым годам!

|

“Твой стыль” віншуе сваіх чытачоў з надыйшоўшым Новым годам! Дзякуй за тое, што ў мінулым годзе Вы былі з намі. Мы будзем старацца і ў новым 2014 годзе заставацца цікавымі для вас. Мы заўсёды радыя вашым водгукамі, каментарам, прапановам і лістам – чакаем зваротнай сувязі.

Здзяйснення пастаўленых мэтаў, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і здароўя! Толькі добрых людзей навокал! Заставайцеся ў “Стылі”!

“Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае на зімовыя назіранні за птушкамі

|

Штогадовая акцыя «Птушкі на кармушцы» пройдзе ў Гродне 18 і 19 студзеня 2014 года.

Апытанне “Твайго стылю”: Ці рэальна знайсці добрую працу, атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі?

Чарговае наша апытанне прысвечана хворай для сучаснай моладзі тэме – працы. Шматлікім студэнтам пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі цяжка знайсці нармальную працу, якая б іх задавальняла. Мы апыталі маладых людзей: як працоўных, так і студэнтаў.

Двубой у Facebook: Уладзімір Качан vs Алесь Сураў

|

На старонцы “Гарадзенскай бібліятэкі” ў Facebook разгарэлася эмацыйная дыскусія паміж вядомымі ў Гродне мастакамі Уладзімірам Качаном і Алесем Суравым на тэму традыцый гістарычнага партрэту, палітызаванасці і наогул стану беларускага мастацтва. Паколькі ўдзельнікі спрэчкі – асобы публічныя, “Твой стыль” вырашыў пазнаёміць з яе зместам таксама сваіх чытачоў.

Гарадзенец атрымаў буйны штраф за допіс на інтэрнэт-форуме

|

Суддзя Кастрычніцкага раёна Зінаіда Барцэвіч 30 снежня пакарала штрафам у 22 базавыя велічыні Аляксандра Іванова за за размяшчэнне ў інтэрнэце інфармацыі пра акцыю аўтамабілістаў.

 

Вандроўка па Старым Гродне. Частка XXVI. Ваколіцы

Нашыя вандроўкі заканчваюцца. У горад мы, уласна, больш і не вернемся. Засталося ўсяго толькі прайсціся па ваколіцах Гродна і падыхаць свежым водарам лясоў у нашым наваколлі.

Галерэя “Крыга” запрашае сваіх сяброў на калядную вечарыну

|

Усіх, хто любіць “Крыгу”, гаспадыня галерэі Марыя Мацко запрашае сабрацца ў галерэі вечарам 3 студзеня.

У Гродне абакралі настаўніцу і працаўніцу дзіцячага садка

|

Настаўніца гарадзенскай школы пазбавілася грошай літаральна на сваім працоўным месцы.