Першы матч у 2016 годзе “Нёман” правядзе супраць “Граніту”

Каманда Сяргея Саладоўнікава вызначылася з першым супернікам у міжсезонні. 6 лютага жоўта-зялёныя сустрэнуцца ў Брэсце з ФК “Граніт”.

У 2015 годзе на Гарадзеншчыне раскрыты ўсе забойствы, знізілася колькасць ДТЗ, але пабольшала хатняга гвалту

|

3 лютага адбылася прэс-канферэнцыя Упраўлення унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Начальніка УУС, палкоўніка міліцыі Вадзім Сіняўскі распавёў пра вынікі працы аддзела ў мінулым годзе і адзначыў, што такога кшталту сустрэчы з прадстаўнікамі прэсы гэта сведчанне адкрытай і празрыстай дзейнасці органаў унутраных спраў.

Моцны вецер на Гарадзеншчыне захаваецца, магчымы галалёд

|

Вецер хуткасцю да 15-20 м/с і галалёд чакаецца месцамі па Гродзенскай вобласці ў чацвер 4 лютага, паведамілі ў аблгідрамеце.

Тры аўтамабілі пашкоджаны, адзін чалавек загінуў у выніку аварыі на дарозе Гродна -Азёры

|

Дзве аварыі адбыліся раніцай 3 лютага на дарозе Гродна-Азёры ў раёне вёскі Забагонікі, паведамляе ДАІ Гродна

Без рамонту былая бальніца на Васілька можа хутка ператварыцца ў руіны

Частковае або поўнае руйнаванне старых будынкаў у гістарычным цэнтры Гродна звычайна матывуюць іх крытычным станам. Маўляў, будынак і праўда цікавы, але яго паўстагоддзя не рамантавалі, таму цяпер нічога нельга зрабіць – толькі знесці. Так развалілі дом на Карла Маркса 22 і на Кірава 3, так прыдзецца праз нейкі час зрабіць і з былой клінікай Грыгорыя Варашыльскага на вуліцы Васілька.

Гарадзенца ледзь не забіла бляхай, якую сарваў з даху вецер

Моцны вецер, які ўжо некалькі дзён бушуе ў Гродне, не толькі ламае дрэвы, але і зрывае з даху кавалкі бляхі.

На сустрэчы з прадпрымальнікамі Мечыслаў Гой паказваў свой пінжак

Некалькі сотняў ІП сустрэліся са старшынёй гродзенскага гарвыканкама і гарадскім кіраўніцтвам. Прадпрымальнікі хочуць адмены ўказа №222, але на мясцовым узроўні ім дапамагчы не могуць. Гандляваць беларускім таварам дробныя бізнесоўцы не бачаць сэнсу.

Панараму Гродна “ўпрыгожыла” гіганцкая рэклама “Кераміна”

Найбуйнейшая крама фірмы “Керамін” мае адкрыцца ў цэнтры Гродна 4 лютага. Не заўважыць яе немагчыма – агромная рэклама на будынку былога тонкасуконнага камбіната бачная нават з другога берага Нёмана, адкуль у свой час малявалі панарамы горада Мацей Цюндт ды Напалеон Орда.

У Кузніцы затрымалі беларуса з кантрабандай лекаў для скаціны

|

Амаль 100 шпрыцоў з ветэрынарнымі лекамі супраць хвароб скаціны спрабаваў нелегальна ўвезці ў Польшчу 45-гадовы беларус. Яго 44-гадовая жонка схавала на сабе 30 пачак цыгарэт.

ХІ Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня, на яго ўпершыню прыедуць госці з ЗША

|

Сёлета брэндавы для Гродна фестываль збярэ каля 800 удзельнікаў, якія ўжо прайшлі праз раённыя і абласныя адборы. Сярод замежных гасцей могуць быць і прадстаўнікі Лос-Анджэлеса ды Сакрамэнта, якіх у час візіту ў Штаты запрасіў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.