Гродна ў канцы 1918-га: акупацыя пасля акупацыі

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя. Ужо 11 лістапада Германія выйшла з вайны, першая сусветная вайна скончылася. Аднак для нашага горада лістапад не стаў апошнім месяцам вайны.

Адзіны прадстаўнік “Нёмана” Вячаслаў Грэцкі прыме ўдзел у “Кубку Гродна”

|

На тры дні гарадзенскі Лядовы палац стане месцам правядзення міжнародных матчаў. Моладзевыя каманды з Беларусі, Аўстрыі, Латвіі і Даніі будуць змагацца за “Кубак Гродна”. Адзіным прадстаўніком “Нёмана”, якi згуляе ў нацыянальнай зборнай, будзе Вячаслаў Грэцкі.

На ўзоры новых беларускіх грошай знайшлі арфаграфічную памылку

|

Нацбанк паказаў узоры новых беларускіх банкнот і манет, якія ўвойдуць з 1 ліпеня 2016 года. На адной з банкнот ёсць арфаграфічная памылка. Гэтая банкнота акурат прысвечана Гарадзеншчыне.

У 2016 годзе ў Беларусі правядуць дэнамінацыю: прыбяруць чатыры нулі, з’явяцца манеты, рублі стануць падобнымі да еўра і злотых

|

У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ № 450 “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Жыццё і смерць гродзенскага піўзавода. Як можна было пазбегнуць сумнага фіналу старога бровара

У канцы 90-х і пачатку 2000-х тэхнічна і маральна састарэлы гродзенскі піўзавод “юзалі па поўнай”. А потым проста кінулі, не думаючы пра цэлыя дынастыі півавараў. Цяпер жа фірма, што купіла завод восенню 2012 года, сама ў стане ліквідацыі. Што зрабілі не так чыноўнікі восем гадоў таму?

Авіякатастрофа А321 не паўплывала на цану і попыт на адпачынак у Егіпце

Пасля падзення расійскага самалёта ў небе над Егіптам буйныя авіякампаніі змянілі маршруты сваіх лайнераў, каб не летаць над Сінайскiм паўвостравам. Тым часам у гарадзенскіх турфірмах, якія адпраўляюць гараджан на адпачынак у Егіпет, катастрофа супала з сезонным спадам колькасці паездак.

Журналіста Алеся Дзянісава не пусцілі здымаць фотавыставу ў Гродне

Гродзенскаму фрылансеру, сябру ГА «БАЖ» Алесю Дзянісаву забаранілі здымаць у Гродзенскай выставачнай зале адкрыццё выставы. Выстава пад назвай “Камуналка” французскай падарожніцы і фатографа Франсуазы Юг’е адкрылася 3 лістапада ў межах фестывалю “Месяц фатаграфіі”.

Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго можна і ў Гродне

|

Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік.

У кавярні “Путник” ля аўтавакзала згарэла халадзільная камера

|

Пра моцнае задымленне ў будынку па вуліцы Чырвонаармейскай, дзе знаходзяцца кавярня “Путник” і бар “Караван”, выратавальнікам паведамілі 3 лістапада ў 12.06. Гарэў падвал, у якім знаходзілася халадзільная камера.

Жыццё расійскай камуналкі вачыма французскага фатографа паказваюць у Гродзенскай выставачнай зале

|

Выстава, якую паказвалі ў Мінску ў межах Месяца фатаграфіі, дабралася да Гродна. У ёй адлюстравана тое, што ўбачыла французская фатограф Франсуаза Юг’е, пажыўшы некалькі год у звычайнай піцерскай камуналцы.