Гарадзенскі музей “ажывіў” дзеячаў эпохі караля Станіслава Панятоўскага

У Новым замку з’явіцца тэатральная пастаноўка пра жыццё і дзейнасць апошняга караля Рэчы Паспалітай. Акрамя гістарычнага экскурсу ў эпоху Станіслава Аўгуста анімацыйная праграма прапануе гледачам бальныя танцы і дэгустацыю.

“Курорт” у Каробчыцах у фотарэпартажы “Твайго стылю”

| Без катэгорыі

У выходныя 1-2 лютага гарадзенцы маглі бясплатна ацаніць вынік доўгай працы будаўнікоў на схілах ля Каробчыц. Некаторыя ўжо нават паспелі назваць тры лыжныя трасы курортам, аднак карэспандэнт “Твайго стылю” разам з многімі іншымі гарадзенцамі ўпэўніўся, што дапрацоўваць трэба шмат.

Сталыя гарадзенцы засвойваюць акторскае майстэрства

Ужо некалькі месяцаў у Гродне працуе аматарская тэатральная студыя, удзельнікамі якой з’яўляюцца сталыя гарадзенцы.

Напрыканцы тыдня ў Гродна прыйдзе адліга

|

Пасля надзвычайных халадоў, якія трымаліся 2 тыдні, пацяплее да +4°С.

“Твой стыль” праверыў, як ходзіцца пешкі ў Польшчу

|

Ужо месяц, як гарадзенцы, што маюць візы, могуць хадзіць пешкі ў бліжэйшы польскі гарадок – Кузніцу. Гэта зручней за ранейшыя традыцыйныя паходы ў Друскенікі: ад літоўскай мяжы да горада ісці каля дзевяці кіламетраў, а ў Кузніцы выхад з пункту пропуску – адразу ў мястэчка. “Твой стыль” выпрабаваў пешы шлях у Польшчу.

Чацьвёра загінулі, дзесяць жыццяў выратаваў пажарны апавяшчальнік

|

За мінулыя выходныя на Гарадзеншчыне здарыліся 24 пажара, загінулі 4 чалавекі. Калі б не пажарныя апавяшчальнікі, ахвяраў было б значна больш.

Стартаваў фотаконкурс “Магія дзікай прыроды – 2014”

|

Сайт Вirdwatch.by разам з Гродзенскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і турыстычнай кампаніяй “PeregrinusCompany” абвяшчае чарговы фотаконкурс “Магія дзікай прыроды-2014”. Здымкі-пераможцы ўпрыгожаць каляндар на 2015 год.

Гарадзенскія фанаты: “Тэлефанаванні з міліцыі гэта смешна”

Супрацоўнікі міліцыі выклікаюць прадстаўнікоў розных фан-аб’яднанняў на размовы ў РАУС. Па звестках Belultras.by, званкі ўжо паступалі фанатам мiнскага “Дынама”, БАТЭ, “Нёмана” і “Мiнска”.

З адыходаў ад перапрацоўкі ільну ў Ашмянах будуць вырабляць посуд

|

Выраб аднаразовага экалагічна чыстага посуду прапануе наладзіць прадпрыемства “Ашмяны-лён”. На гэта патрэбныя 140 тысяч еўра.

Гарадзенец напісаў песню пра Майдан

Больш за 5 000 праглядаў на YouTube за першыя дзеcяць гадзін ды мноства прыватных паведамленняў ад звычайных украінцаў атрымаў гарадзенец Пётр Клюеў, які жыве і працуе ў Мінску. Гэта вынік таго, што ён напісаў песню пра Майдан.