Хто напісаў Паланэз Агінскага? Адказ не толькі на гэта пытанне далі на занятку “Мова нанова”

Занятак прысвечаны знакамітаму Міхалу Клеафасу Агінскаму адбыўся ў Гродне 5 кастрычніка. Госцем “Мовы нанова” стаў Аляксей Фралоў, музыка з ансамбля старадаўняй беларускай музыкі “Вытокі” і выкладчык Беларускай акадэміі музыкі.

“Где счастливым можно быть? Только в Гродно!” У Гродне знайшлі аўтараў старога хіта

Максім Швед і Андрэй Ломаў знайшлі аўтараў песні, якую ведае большасць гарадзенцаў – хіта застолляў і песен пад гітару “Только в Гродно”. 3 кастрычніка ў “Краме Ц” яны прэзентавалі сваё відэадаследаванне.

Кінолаг і сабака-выратавальнік з Гродна патрапілі ў тройку лепшых у краіне і выйгралі мяшок корму

|

Старшы інструктар-ратавальнік-кінолаг абласнога ўпраўлення МНС Міхаіл Гатоўчыц і лабрадор Альфа ўвайшлі ў тройку лепшых кіналагічных разлікаў Беларусі. Першыя спаборніцтвы кіналагічных службаў прайшлі ў верасні пад Мінскам, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Новы фармат у новым месцы: “Прывіды тэатра” ажылі ў “Верандзе”

У кавярні “Веранда” на беразе Нёмана адкрылася фотавыстава – вынік сумеснай працы фатографа Сяргея Марозава, дызайнеркі Бажэны Машнінай і стылісткі Антаніны Калагрыў.

Гродна ў Instagram: 27 верасня – 4 кастрычніка

|

На гэтым тыдні ў нашай падборцы ёсць неверагодныя восеньскія захады сонца і коцікі, якім ужо паціху робіцца халадно на вуліцы. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats!

Гарадзенскія прыгажуні папулярызуюць амерыканскі футбол

У Гродне дзяўчаты ўсё часцей фатаграфуюцца ў экіпіроўцы амерыканскіх футбалістаў. Іх вабяць “джэрсі” (майкі футбалістаў), а таксама ахоўныя элементы, шлемы і гульнявыя мячы. Самыя адважныя гарадзенкі праводзяць эратычныя фотасесіi ў падтрымку спатсменаў.

У Гродне ў францішканскім касцёле асвяцілі хатніх жывёлаў

|

У Сусветны дзень абароны жывёлаў, у які ў каталіцкай царкве ўзгадваюць святога Францішка, у Гродне асвяцілі хатніх гадаванцаў, якіх з сабой прынеслі мясцовыя вернікі.

Фотапараўнанне: як выглядалі ў мінулым кінатэатры Гродна

|

Услед за заапаркам, гарадзенскія кінатэатры вырашылі паказаць, як яны змяніліся цягам дзесяцігоддзяў.

Караткевіч у Гродне, першы ў горадзе каворкінг, Grodno Fashion Show: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у аглядзе “Твайго стыля”.

Пагрэліся і хопіць: на наступным тыдні ў Гродне рэзка пахаладае

|

Пасля двух цёплых дзён баб’ега лета, якое вярнулася ў Гродна на выходныя, рэзка пахаладае – ужо ў сераду, 7 кастрычніка, сіноптыкі абяцаюць днём толькі да +7, а яшчэ праз тыдзень, 13 кастрычніка, слупок тэрмометра і зусім апусціцца да +1.